Высокая ўзнагарода на “Славянскім базары”
Шоу-балет “Лотас” Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, які прадстаўляў Бабруйскі раён і Магілёўскую вобласць на прэстыжным рэспубліканскім творчым фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску, вярнуўся дамоў з перамогай — ганаровым 3-м месцам па выніках удзелу ў традыцыйным харэаграфічным конкурсе “Танец агню” у намінацыі “Лаціна”.
Магчымасць выступіць на прэстыжнай пляцоўцы такога маштабу ў Андрэя Мясіна і Юліі Грышанавай з’явілася пасля адборачнага туру ў Магілёве, які прайшоў у сярэдзіне чэрвеня. У перамозе, па словах кіраўніка творчага калектыву І.В. Кісляковай, пара была ўпэўнена, да яе імкнулася, але ж маладыя людзі ўсведамлялі, наколькі высокую планку давядзецца адолець.
Цяпер ужо з упэўненасцю можна сказаць, што адолелі, чым даказалі, што яны — сапраўды калектыў, якому многае па плячы і, галоўнае — прыносіць радасць гледачам.
Алена КАРПЕНКА.