Темы

Моладзь — за мір і ўзаемапаразуменне

Моладзь — за мір і ўзаемапаразуменне

З 12 ліпеня ў сталіцы нашай дзяржавы праходзіла нямецка-беларуская сустрэча навучэнцаў гімназій з горада Маладзечна Мінскай вобласці і населенага пункта Тауха (Германія), арганізаваная Народным саюзам Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі. З 18 па 20 ліпеня удзельнікі сустрэчы наведалі наш раён, дзе не толькі знаёміліся з краявідамі гасціннай Бабруйшчыны, але і займаліся навядзеннем парадку і чысціні на тэрыторыі Кургана Славы ў Сычкава.

SAM_3982 SAM_4028 SAM_4022Як заўважыў адзін з кіраўнікоў сустрэчы, прадстаўнік беларускага боку Іван Вішнякоў, дадзены праект накіраваны на прапаганду міру, на ўзаемапаразуменне паміж народамі, якіх аб’ядноўвае агульная трагічная старонка ў гісторыі – Другая сусветная вайна.
На ўрачыстасці, якая прайшла ля Кургана славы ў суботу і падчас якой удзельнікі міжнароднага маладзёжнага лагеру ўсклалі да падножжа кургана вянкі і кветкі, да моладзі звярнулася намеснік старшыні райвыканкама С.С. Носава. Яна адзначыла, што і беларускім урадам, і Народным саюзам Германіі зроблена і робіцца шмат для таго, каб, памятаючы сусветную трагедыю, нашыя народы будавалі добрасуседскія адносіны, якія дазваляюць моладзі сустракацца, бавіць час разам, знаёміцца з культурай і гісторыяй Беларусі і Германіі. Намеснік старшыні райвыканкама падзякавала юнакам і дзяўчатам за працу, за тое, што знайшлі магчымасць наведаць раён, і ўручыла Ліст удзячнасці ад кіраўніка раёна А.В. Осіпава.
Кветкі і вянкі былі ўскладзены ў гэты дзень і да крыжа на нямецкіх могілках у Шчаткава. Згадваючы трагічную старонку ў гісторыі абодвух народаў, беларускія і нямецкія школьнікі гаварылі пра тое, што любая вайна – супрацьчалавечная: прыносіць у сем’і гора і роспач, аддаляе народы, сее паміж імі варожасць, перашкаджае знаёмству з культурай, і пра пра тое, што людзей павінны аб’ядноўваць узаемапавага і імкненне да міру. На запытанне, якія ўражанні ад знаходжання на беларускай зямлі, нямецкі школьнік Макс адказаў наступнае:
— Я рады, што пабываў у Беларусі. Гэта прыгожая краіна з дабразычлівымі і ветлівымі людзьмі. Разам з іншым мы сочым за навінамі, тым, што адбываецца зараз ва Украіне, і яшчэ больш упэўніваемся, што ў аснове адносінаў паміж народамі павінна быць узаемапаразуменне, якое не дазваляе адбыцца трагедыі, і той, што цяпер ва Украіне, і той, чым стала для людзей Другая сусветная вайна. Якраз-такі ў гэтым — узаемапаразуменні — мэта праекту, у якім мы ўдзельнічаем.
…Гора і адчай тысяч сем’яў, слёзы болю і роспачы несуцешных матуль захоўваюць магілы і воінскія захаванні салдат. Такі вынік жудаснай трагедыі, дапушчанай самімі ж людзьмі. І менавіта ад людзей — цяперашняга і будучага пакаленняў, прадстаўнікамі якога з’яўляюцца ў тым ліку беларускія і нямецкія школьнікі, якія пабывалі на бабруйшчыне ў мінулыя выхадныя, залежыць — не дапусціць гэтага ізноў.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем