Лета — напружаная пара для аграрыяў
Нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е – літаральна штодня ідуць дажджы — уборачныя работы ў раёне працягваюцца.
На гэты час, як адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарча па раслінаводстве Ж.А. Жукоўская, цалкам убраны азімы рапс. Намалочана 6200 тон масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 23,7 ц/га – некалькі вышэйшай, чым у мінулым годзе.
Набірае абароты ўборка азімых зерневых культур: жыта, пшаніцы, трыцікале. Па стану на раніцу ўчарашняга дня ў цэлым па раёне было ўбрана каля паўтары тысячы гектараў, або 17 працэнтаў ад плану. Намалочана каля 6 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці — 37,4 ц/га.
Разам з гэтым вядуцца іншыя палявыя работы, у прыватнасці, убіраюцца насеннікі траў, пачалася апрацоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу.
Алена КАРПЕНКА.