Темы

“Дзякуй людзям Беларусі!”—

“Дзякуй людзям Беларусі!”—

DSC_0085
DSC_0056DSC_0150DSC_0086DSC_0194з удзячнасцю казалі ўдзельнікі міжнароднага аўтапрабега на Кургане Славы ў Сычкава

Калона аўтамабіляў пад дзяржаўнымі сцягамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі спыняецца на шашы Бабруйск-Мінск якраз ля арачнай брамы з своеасаблівай аховай з гармат, якая вядзе да велічнага ансамбля мемарыяльнага Кургана Славы. Няспешна крочаць людзі з вянкамі і кветкамі па брусчатцы алеі, якую утвараюць помнікі-абеліскі Героям Савецкага Саюза, што нарадзіліся на Бабруйшчыне. Не стома далёкай дарогі запавольвае іх крок, а пачуццё бязмернай пашаны да подзвігу воінаў, якія палажылі свае жыцці на алтар вызвалення ад фашысцкай чумы, на алтар Вялікай Перамогі.

Кульмінацыйным момантам знаходжання ўдзельнікаў міжнароднага аўтапрабега, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стала ўскладанне сімвалаў нашай памяці да манумента, што ўвасабляе ў сабе разгром ворага ў знакамітым Бабруйскім катле. Становяцца да шэрага бетону вянкі ад раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў, ад Цэнтральнага савета ДТСААФ нашай краіны і ад гэткай жа дзяржаўна-грамадскай арганізацыі братняй Расіі, лажацца кветкі да гарэльефаў герояў Бабруйшчыны ад іх нашчадкаў.
У кароткіх прамовах тужліва-урачыстага мітынгу старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў, намеснік кіраўніка ДТСААФ Беларусі Уладзімір Сераштан нагадваюць прысутным аб значэнні вызвалення нашай зямлі і перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне не толькі ў сусветнай гісторыі, а і ў сённяшнім жыцці. Аб гэтым жа вельмі эмацыйна гаворыць расійскі кіраўнік патрыятычнай экспедыцыі і калега беларусаў па ДТСААФ Ігар Чэх:
— У гады вайны ўвесь савецкі народ, усе пятнаццаць саюзных рэспублік узняліся на абарону сваёй Айчыны. Самая вялікая кроў была пралітая менавіта тут, у Беларусі. Тры доўгіх гады таптаў фашысцкі бот гэту свяшчэнную зямлю, але так і не здолеў зламаць свабодалюбівы народ. І менавіта тут, у Бабруйскім катле, бясслаўна скончылі свой бесперспектыўны шлях акупанты. Вечная наша памяць і пашана героям!
Пад гук метранома, што адлічвае хвіліну маўчання, у ясным чэрвеньскім небе раптам нарастае рокат авіяцыйнага матора. Людзі падымаюць галовы ўгору — над Курганам заходзіць на круг самалёт, спартыўны самалёт у счэпцы з планерам недалёкага адсюль Бабруйскага аэраклуба. І гэта лепшае сведчанне таго, што на зямлі нашай — мір.
Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем