Темы

Добрага гаспадара відаць здалёк

Добрага гаспадара відаць, як кажуць, здалёк: дагледжаны дом, упарадкаваны агарод, абкошана калядваровая тэрыторыя. Добры гаспадар не будзе чакаць прадпісанняў або нагадаў з боку — падправіць агароджу ці, скажам, знайсці адпаведнае месца заляжаламу будаўнічаму матэрыялу. Між тым жыццё паказвае, што сумленныя адносіны да свайго прамога абавязку — утрымліваць тэрыторыю, на якой жывеш, у чысціні і парадку — далёка не ва ўсіх вяскоўцаў. А таму і хапае работы рэйдавай групе па добраўпарадкаванні, якая створана і дзейнічае пры раённым выканаўчым камітэце і члены якой, згодна графіка, наведваюцца ў населеныя пункты, каб указаць жыхарам на недахопы ў гэтым плане, а заадно і пракантраляваць выкананне папярэдніх.

На мінулым тыдні члены групы: прадстаўнікі экалагічнай, санітарнай і жыллёва-камунальнай службаў раёна, пабывалі ў чарговым рэйдзе — наведаліся ў населеныя пункты Сычкаўскага сельсавета. Адным з асноўных парушэнняў, якія ў гэты дзень былі выяўлены, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама І.Г. Пракопчык назвала менавіта захламленне калядваровай тэрыторыі будматэрыяламі — парушэнне, якое прадугледжвае накладзенне на таго, хто яго дапусціў, штраф у памеры да 5 базавых велічынь. Падчас рэйду грамадзянам даваліся прадпісанні на ліквідацыю дадзеных парушэнняў.
Вядома, што ў сваёй жыццядзейнасці вяскоўцу цяжка абысціся без тых жа дроў. І нават падведзены да дома газ не выключае іх набыццё. Не кажучы ўжо пра будаўнічыя матэрыялы — чалавек колькі жыве, столькі і адбудоўваецца, асабліва на вёсцы. Але гэта не значыць, што дошкі, цэгла, іншыя матэрыялы могуць падоўгу ляжаць на вуліцы, няхай і акуратна складзеныя. Нормамі санітарнага заканадаўства на іх уладкаванне на падворку адведзена два дні. Звярталася ўвага падчас рэйду і на абкоску калядамавых тэрыторый ад пустазелля. Многім грамадзянам у сувязі з нездавальняючым станам гэтых тэрыторый былі зроблены заўвагі.
Акцэнтуючы ўвагу на пытанні навядзення чысціні ў дварах і на вуліцах, неабходна адзначыць, што, згодна Закона РБ “ Аб зваротах з рэшткамі”, усе жыхары раёна абавязаны заключыць дагаворы на вываз цвёрдых камунальных рэшткаў. Асноўнай арганізацыяй, што ажыццяўляе гэтую паслугу на тэрыторыі раёна, з’яўляецца УКП “Жылкамунгас”, якое размяшчаецца на вуліцы Заходняй у Бабруйску, тэл.: 45-17-67.
Таксама звяртаем увагу чытачоў на неабходнасці нарыхтоўваць другасныя матэрыяльныя рэсурсы, такія як макулатура, шкло, пэт-бутэлька і г.д. Іх можна здаць ва ўсе гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.
Пра перавагу добраўпарадкаванага быту і, наадварот, шкоду, якую нясуць здароўю чалавека несанкцыянаваныя звалкі, гаворыцца шмат. Паўтарацца не хацелася б. Проста прапаноўваю паназіраць за сабой з боку: вы — крочыце па чысцютка падмеценай вуліцы, спыняецеся то тут, то там ля палісаднікаў (трэба будзе абавязкова завесці такія кветкі!), захапляецеся тым, якую кемлівасць праявілі гаспадары, ствараючы малыя формы добраўпарадкавання; праходзячы паўз двара, адкуль гучна падае гукі патрыважаны сабака, не пужаецеся: упэўнены — гаспадар, які паклапаціўся пра шыльдачку на варотах, не мог не паклапаціцца пра бяспеку прахожых. А вось — другая вуліца: пад плотам — заімшэлае бярвенне, подступы да якога ў зараслях непралазнай расліннасці, а побач — у буйнай квецені з пустазелля накрыўка ад аўтамабільнага кола, якая з вясны прыз началася для кветніка. Ля наступнага падворка — пакіданыя ў беспарадку дошкі. Тэрыторыя ля лаўкі насупраць — наскрозь у лушпайках, тут жа — пабітае шкло. А наступнае домаўладанне і ўвогуле нагадвае сметнік… І на ўсё гэта — асэнсоўваем мы тое ці не — адгукваецца наш арганізм, задаючы ў першым выпадку станоўчыя эмоцыі, пасыл да жыцця, у другім — выхалошчванне ўнутраных сіл. А калі гэта па некалькі разоў на дзень, а калі з году ў год…
Так што клапоцячыся пра чысціню вуліцы, мы клапоцімся, у першую чаргу, пра сваё здароўе.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024