Темы

«120 на двоих»

«120 на двоих»

В Центральной библиотеке Бобруйского района 2 июля открылась художественная галерея “Старый дом”, на которой представлены работы художника Виктора Кнаруса и народного мастера Юрия Бовды. “120 на двоих” — вот лозунг художественной выставки.

DSC_0606 DSC_0568 DSC_0549В зале были представлены лучшие работы мастеров, стены украшали потрясающие картины Виктора Николаевича. Сам автор более 600 картин получил образование в Бобруйском художественном училище. С 1973 года он является постоянным участником выставок бобруйских художников. Его картины видели в таких странах, как Польша, Чехия, Болгария. В 2012 году в Бобруйске состоялась персональная выставка Виктора Кнаруса под названием “Потерянный мир”, приуроченная к 40- летию его творческой деятельности. Этот замечательный художник чаще всего рисует для себя, но он так же делает работы на заказ. На мой вопрос: “Где вы находите вдохновение?”, Виктор Николаевич ответил, что его окружает столько красивых вещей, людей и именно они помогают ему в творческом деле.

Вероника БАБИЧ, юнкор кружка «Взлет».

Свет душы і таленту Юрыя Боўды

2 ліпеня ў Бабруйскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі жывапісу і керамікі пад назвай “120 на дваіх”. Чытальную залу бібліятэкі ўпрыгожылі працы мастака В.М. Кнаруса і кераміста, Народнага майстра Беларусі Ю.І. Боўды. Зусім нядаўна кожны з гэтых творчых людзей адзначыў 60-ты дзень нараджэння, адгэтуль і назва выставы. Экспазіцыя невялікая, але бачна, што ў кожную працу ўвайшло шмат душы і таленту.

За годы працы Юрый Іванавіч праявіў сябе таленавітым майстрам. Самабытныя экспанаты мастака адзначаліся на персанальных выставах у Галандыі, Германіі, Францыі. Дыплом пераможца атрымаў майстар на рэспубліканскім конкурсе “Ганчарнае кола-96”, у 1998 годзе заваяваў Гран-пры на фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску. Вырабы Юрыя Боўды знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі Беларусі, у экспазіцыі Магілёўскага музея этнаграфіі, Гродзенскага музея рэлігіі і атэізму. У 2002 годзе ў Магілёўскім краязнаўчым музеі прайшла персанальная выстава творчых прац майстра. Юрый Боўда — сапраўдны чалавек-легенда. Ен з’яўляецца членам Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі. У 2003 годзе яму прысвоена званне “Народны майстар”. У студзені 2005 года яму прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за духоўнае адраджэнне ў намінацыі “Народная творчасць”. У снежні 2007 года наш зямляк як майстар народнай творчасці ў складзе беларускай дэлегацыі знаходзіўся са спецыяльным візітам у Рэспубліцы Венесуэла. Пачынаючы з 2002 года ён пастаянны ўдзельнік міжнароднага фестываля ганчароў у расійскім горадзе Скоп’е, узнагароджаны дыпломамі 1-й і 2-й ступені. А ў 2010 годзе гліняным вырабам Юрыя Боўды прысуджаны вялікі статус матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
— Юрый Іванавіч, віншую Вас з выставай! Адкажыце, калі ласка: што вызначыла ваш шлях як ганчара?
— Вялікі дзякуй! Калі я стаў займацца керамікай, мама казала: “Калі б ведала гэта, не біла б цябе па руках у дзяцінстве, калі ты ў чыстай адзежы нават у сухое надвор’е бруд знаходзіў…” А ў цэх керамікі ў Цітаўцы я патрапіў выпадкова. Жадаў спачатку ў вучні аўтаслесара пайсці з акладам 43 рублі, а потым даведаўся, што ў керамічным цэху вучнёўскі аклад — 65 рублёў. Вось і падаўся туды, каб дапамагчы сям’і. Магчыма, паўплывала і тое, што ў дзяцінстве я штосьці ляпіў, маляваў нядрэнна. Асвоіў размалёўку гарлачоў, чыгуноў, потым за ганчарнае кола сеў. Зараблялі мы па 250-300 рублёў, а гэта ў 70-я гады былі вялікія грошы. Але праца была нялёгкая: за дзень так напрацуешся, што потым пасля змены не застаецца моцы, каб сябрам рукі паціснуць.
— А Вы лічыце сябе рамеснікам ці мастаком?
— Я прытрымліваюся такой думкі: рамяство можна ўзвесці ў ранг мастацтва. Мне бліжэй быць членам Саюза народнай творчасці, чым Саюза мастакоў, тым больш гэтыя саюзы — роднасныя. Калі мы штампавалі гарлачы, чыгуны, гэта аскоміну пакінула. Думаю: няўжо я не магу штосьці іншае зрабіць? Застаюся пасля змены і раблю. Гліну ў цэху нам падавалі па транспарцёрцы. Я яе бяру, набіваю нарыхтоўкі, саджуся за кола і цэлы дзень вярчу. Нас паважліва называлі майстрамі, а жартоўна — гаршкалёпамі. Ад мяне адносілі посуд, абмывалі, абпальвалі, глазуравалі. Цяпер я ўсё гэта раблю сам. А то б была аднастайнасць, мы ў робатаў ператвараліся. Таму я і перайшоў у 15-е вучылішча.
— Вы — прызёр розных фестывалей, конкурсаў… Як гэта пачалося?
— У 1997-м годзе я ўпершыню паехаў на “Славянскі базар” у Віцебску, атрымаў Гран-пры. З тых часоў удзельнічаю ў фестывалі штогод. На “Дажынкі” мяне запрашаюць, іншыя значныя мерапрыемствы. Ну і, вядома ж, удзельнічаю ў раённых, гарадскіх святах. У 2007-м годзе быў кіраўніком праекта па абмене вопытам на “Славянскім базары”. У нас былі ганчарныя станкі, печы, майстар-клас паказвалі. Наогул, цікава там, можна пагутарыць з вядомымі людзьмі. Прыемна было вышмаляваць глінай (па іх жаданні, вядома) тэлевядучую Святлану Бароўскую, спявачак Аніту Цой, Марыну Хлебнікаву. Вырабы ў мяне куплялі Надзея Бабкіна, Аляксей Гоман… А за год, наогул, прыважу аддзелу культуры па 5-6 дыпломаў.
— А што ў асартыменце вашых вырабаў?
— Ен разнастайны: гарлачы, чыгуны, глякі, кружкі, кветачніцы, падлогавыя вазы, свяцільні, таршэры, фантаны, маскі, своеасаблівыя пасудзіны і іншае. Раней я звяртаўся да рэчаў вялікіх, дарагіх. Але, улічваючы пакупную здольнасць насельніцтва, цяпер раблю шмат дробных — вышынёй ад 3 сантыметраў да паўтарамятровых.
— А хто натхняе Вас на творчасць? І як часта гэта адбываецца?
— Мая муза — гэта мая жонка, Людміла Віктараўна. Заўсёды мне дапамагае і прыемна, калі хвалюецца. Калі нейкая паездка — яна ўжо збірае ў дарогу паесці. А вырабляю я, калі гэта патрэбна або калі дазваляе здароўе.
— Вялікі Вам, Юрый Іванавіч, дзякуй за гутарку!

Таццяна БУСЕЛ,
юнкар гуртка”Узлет”.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024