Темы

Гарадскія навіны

Пашана вартавым здароўя 

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, які адзначаецца ў наступную нядзелю, гарадскі выканаўчы камітэт адзначыў узнагародамі групу працаўнікоў аховы здароўя Бабруйска.

Ганаровых грамат удастоены галоўны ўрач гарадской паліклінікі № 3 Наталія Кізімава, урач-тэрапеўт гарадской дзіцячай паліклінікі № 6 Леанід Рымашэўскі, урач гарадской дзіцячай бальніцы Вольга Кандрацьева і памочнік урача-гігіеніста Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Кісялёва. Грашовымі прэміямі гарвыканкама заахвочаны таксама ўрач-анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Максім Нікалаенка і медсястра радзільнага дома Святлана Казуніна. Так заўважаны іх добрасумленная праца і высокі прафесіяналізм.

Маладыя самі забяспечваюць спакой
Гарвыакнкам абнародаваў вынікі агляду-конкурсу на званне лепшай маладзёжнай добраахвотнай дружыны ў бягучым навучальным годзе. Не ўпершыню пераможцам яго названа дружына імя падпалкоўніка міліцыі А.В. Аўрамчыка з Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, якой уручаецца вымпел і прэмія ў памеры 30 базавых велічынь. На другое і трэцяе месца выйшлі адпаведна вартавыя грамадскага парадку з механіка-тэхналагічнага і аўтатранспартнага дзяржаўных каледжаў. У асабістым заліку лепшымі дружыннікамі маладзёжных фарміраванняў прызнаны Дзяніс Сачылін — з аграрна-эканамічнага, Андрэй Негру — з механіка-тэхналагічнага і Павел Пашук — з аўтатранспартнага каледжаў, якія таксама заахвочаны грашовымі прэміямі.

У дарослае жыццё – цвярозымі
Акрамя звычнага для бабруйчан чарговага Дня цвярозасці, запланаванага ў чэрвені, у сувязі з правядзеннем школьных выпускных вечароў будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў і па гэтай прычыне.
Такое рашэнне прыняў гарвыканкам, і тычыцца яно прадпрыемстваў гандю ўсіх форм уласнасці.

Канікулы — рабочая пара
Пакуль выхаванцы будуць адпачываць, усё лета ў навучальных установах горада на Бярэзіне, па старой завядзёнцы, будзе кіпець работа маляроў, аклейшчыкаў і будаўнікоў пасур’ёзней.
У сярэдней школе № 28, напрыклад, абсталююць кабінет інфарматыкі, у цеплавузле СШ № 26 установяць прыбор аўтаматычнага рэгулявання расхода цеплаэнергіі, а ў механіка-тэхналагічным каледжы капітальна адраматуюць цеплатрасу да вучэбнага корпуса. Гэтым летам пачынаецца праектаванне капрэмонту з мадэрнізацыяй і будынка інтэрната дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Рэальны вынік ад новай пошліны
Як вядома, не так даўно пачала збірацца ў нашай краіне пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху.
І вось першы плён дадатковай фінансавай крыніцы — ўжо сёлета з гарадскога бюджэта 14,6 мільярда рублёў на капітальны рамонт 3,3 кіламетра вуліцы Ванцэці ў раёне аэрадрома.
Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем