Темы

Жыллё можа быць і камерцыйным…

Жыллё можа быць і камерцыйным…

З 1-га красавіка сёлетняга года да іншых відаў жылля, якія ўваходзяць у дзяржаўны жыллёвы фонд, далучылася яшчэ і “камерцыйнае”. Што гэта за жыллё, ці маецца яно на тэрыторыі нашага раёна, у колькі абыдзецца наймальнікам і, што немалаважна, ці будзе магчымасць такое жыллё прыватызаваць — усім гэтым, улічваючы павышаны інтарэс чытачоў да жыллёвай тэмы і маючы намер папярэдзіць пытанні, якія могуць узнікаць, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама І.Г. Пракопчык.

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERA
Ирина Геннадьевна ПРОКОПЧИК

— Ірына Генадзеўна, ці маецца так званае камерцыйнае жыллё ў нашым раёне?

— Маецца. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ № 563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін”, накіраваны менавіта на развіццё фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. Згодна дадзенага Указа ў нашым раёне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі праведзена немалая работа па фарміраванні такога фонду за кошт уключэння ў яго склад 19-ці службовых жылых памяшканняў, з якіх 3 значыліся на балансе УКП “Жылкамгас”, 2 — на ўліку БДПЛ №13, 13 памяшканняў — ААТ “Саўгас Кісялевічы” і 3 — на балансе ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Такім чынам, з 1-га красавіка сёлетняга года дзяржаўны жыллёвы фонд уключае ў сябе 5 відаў жылых памяшканняў: жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання, жылыя памяшканні ў інтэрнатах, спецыяльныя жылыя памяшканні, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленыя грамадзянам па дагаворах найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду. Адзначу і тое, што да 1 ліпеня 2016 года прадугледжана ўключэнне жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (акрамя жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, у інтэрнатах, службовых і спецыяльных службовых жылых памяшканняў, жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, а таксама жылых памяшканняў у адміністрацыйных і грамадскіх збудаваннях органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях) у склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання і адпаведна дзяржаўны жыллёвы фонд будзе ўключаць 4 віды жылых памяшканняў: памяшканні сацыяльнага карыстання, у інтэрнатах, спецыяльныя і камерцыйнага выкарыстання.

— Са зменай статусу жылля — маю на ўвазе пераход у камерцыйнае — як вырашаны прававы бок гэтага з наймальнікамі і, што асабліва цікавіць — у колькі такое жыллё чалавеку абыдзецца?

— З наймальнікамі вышэйпазначаных жылых памяшканняў заключаны новыя дагаворы найму, цяпер ужо жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання. Плата за карыстанне складае 0,2 базавай велічыні за 1 м.кв. агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з прымяненнем паніжаючага каэфіцыенту (у памеры 0,1), устаноўленага рашэннем Магілёўскага аблвыканкама для населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да двух тысяч чалавек. Іншымі словамі, наймальнікі камерцыйнага жылля за карыстанне 1 м.кв. агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц будуць плаціць 3000 рублёў. Да прыкладу, за карыстанне жылым памяшканнем агульнай плошчай жылых памяшканняў 50 м.кв. у месяц трэба заплаціць 150 000 рублёў.

— Наймальнікаў, упэўнена, цікавіць, і куды пойдуць грошы за карыстанне камерцыйным жыллём?

— Сродкі, атрыманыя ад здачы жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, у памеры платы за карыстанне, будуць залічвацца на спецыяльныя рахункі (мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або арганізацый, у гаспадарчым распараджэнні якіх знаходзяцца жылыя памяшканні) і будуць накіроўвацца на набыццё, будаўніцтва або рэканструкцыю жылых дамоў, кватэр, капітальных збудаванняў пад жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання.
Таксама хачу адзначыць, што наймальнікі жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання будуць высяляцца з усімі, хто ў іх пражывае, без вылучэння іншых жылых памяшканняў у выпадку наяўнасці без уважлівых на тое прычын запазычанасці па ўнясенні платы за карыстанне жылым памяшканнем і (або) жыллёва-камунальныя паслугі ў памеры двухмесячнай платы. Тое самае і ў сувязі спынення працоўных адносін — у выпадку, калі жылое памяшканне прадастаўлена ў сувязі з характарам працоўных адносін. Высяленне магчыма і ў сувязі са скасаваннем тэрміну дзеяння дагавору найму жылога памяшкання, акрамя выпадкаў, калі дадзены дагавор заключаецца на новы тэрмін.

— Як будзе ўстанаўлівацца тэрмін дагавору найму?

— Указам вызначаны парадак ўстанаўлення тэрміну дагавору найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання для жылых памяшканняў, якія павінны быць уключаны ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання да 1 ліпеня 2016 года — на тэрмін, вызначаны ў раней заключаных дагаворах найму, а калі ў гэтых дагаворах тэрмін не ўказаны або адсутнічаюць дагаворы — безтэрмінова.

— Цікавіць таксама і парадак прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.

— Ва Указе гэта таксама агаворваецца. Так, наймальнікі ўказаных памяшканняў пры ўмове, што права на прыватызацыю ў іх згодна з заканадаўствам, якое дзейнічае, маецца, павінны да 1 ліпеня 2016 года звярнуцца з заявай аб прыватызацыі займаемых жылых памяшканняў у аддзел ЖКГ Бабруйскага райвыканкама па адрасе: г. Бабруйск вул. Пушкіна 215А, тэл.: 720 468.

Асобна хачу завастрыць увагу на парадку прыватызацыі службовых жылых памяшканняў. Так, грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях, што з’яўляюцца службовымі і ўключаны ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, і якія маюць на 31 сакавіка бягучага года права на набыццё гэтых жылых памяшканняў ва ўласнасць, могуць выкарыстаць гэтае права да 1 ліпеня 2016 года.

— Дзякуй, Ірына Генадзеўна, за размову.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем