Темы

Дзве дзяржавы, дзве сястры — Беларусь і Расія

Дзве дзяржавы, дзве сястры — Беларусь і Расія

2 красавіка ў Ленінскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ» пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і геаграфіі Сяргея Герасімовіча прайшла  інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучням расказалі гісторыю правядзення гэтага значнага для рускага і беларускага народаў дня.2  апреля

Менавіта 2 красавіка 1996 года прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі. Ужо праз год, 2 красавіка 1997, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 25 снежня 1998 прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісваюць Дэкларацыю аб далейшым яднанні дзвюх краін і выступаюць з сумеснай заявай. У ёй яны заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб’яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў — удзельніц Саюза. Адначасова падпісаны Дагавор аб роўных правах грамадзян і Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання. З уступленнем у сілу Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў 2000 годзе адбылося фарміраванне органаў Саюзнай дзяржавы. Вышэйшым органам стаў Вышэйшы Дзяржаўны Савет Саюзнай дзяржавы, выканаўчым — Савет Міністраў. За апошнія гады Беларусь і Расія істотна прасунуліся ў фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы, забеспячэнні роўнасці правоў грамадзян дзвюх краін, вырашэнні іншых жыццёва важных пытанняў. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку. Цеснае партнёрства дзяржаў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, іншымі пагрозамі насталага стагоддзя накіравана на стварэнне ўмоў мірнага і годнага жыцця кожнага чалавека.

Пасля праслухвання карыснай інфармацыі было прапанавана праверыць атрыманыя веды. Пры ўваходзе ў актавую залу вучням загаддзя былі дадзены невялічкія тэксты. А зараз жа яны павінны былі гэтыя ўрыўкі з дакументаў скласці ў адзінае. Атрымалася вельмі нядрэнна! Адразу бачна, што вучні былі уважлівымі!

Таццяна Бусел,

юнкар гуртка «Узлёт», вучаніца 11-га класа Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ».

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем