Темы

Смех і жарты асвяцілі школьны дзень

Смех і жарты асвяцілі школьны дзень

1 красавіка — Дзень смеху, неафіцыйнае ўсенароднае свята. Вось толькі, у адрозненне ад большасці святаў, гісторыя Дня смеху, які таксама назваецца Дзень Дурака, поўніцца мноствам невыразнасцей. Адкуль узнікла гэта  свята — з Францыі, Мексікі, Агліі або Швецыі — да канца не зразумела. Яно ж не звязана ні з рэлігійнымі, ні з гістарычнымі традыцыямі ні адной з краін свету. Не зразумела таксама, ці існаваў першы Дзень смеху.1 апреля 1 апреля 2

Такая неадназначнасць і невядомасць не пакідала вучняў Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ», пакуль у школе не правялі мерапрыемства, прызначанае менавіта святу 1 красавіка. Спачатку была абмеркавана своеасаблівая рэгістрацыя наведвальнікаў школы. Тыя, хто прыйшоў на вучобу альбо працу, павінны былі запісаць свае імя і прозвішча на спецыяльным плакаце. І гэта не проста подпісы — яны рабіліся левай рукой! Галіна Смірнова, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы, прэзентавала школьнікам цікавую гісторыю, з якой мы шмат чаго даведаліся. Напрыклад, што ўжо прыкладна 2000 гадоў таму ў Старажытным Рыме спраўлялі свята, падобнае на сённяшні Дзень смеху, ён называўся Днём дурняў. У гэты дзень па ўсім Рыму людзі жартавалі і ладзілі розныя розыгрышы. У Сярэднія стагоддзі пры дварах еўрапейскіх і азіяцкіх кіраўнікоў стала вельмі папулярна заводзіць блазнаў. Іх вострыя жарты часта здымалі напружанне,  якое было ў каралеўскіх палацах. Некаторыя еўрапейскія гарады мелі цэлыя дынастыі блазнаў — людзей, якія з пакалення ў пакаленне перадавалі традыцыі жартаў і гумару.

Потым была забаўляльная частка мерапрыемства — дзеці адказвалі на жартоўныя пытанні, удзельнічалі ў конкурсах, атрымлівалі за гэта падарункі. Самае цікавае было  — гэта глядзець фотаздымкі вучняў школы. Гэта не проста фатаграфіі! На іх дзеці былі ў розных казачных і цікавых вобразах. Арганізавалі такі вернісаж настаўніца пачатковых класаў Алена Відзічэнкава і вучань 10-га класа Ілья Назаровіч. Імі былі намаляваны героі, а на гэтыя малюнкі трэба было падставіць свой твар — атрымліваліся вясёлыя здымкі. Такая цікавая ідэя, ператвораная ў рэальнасць!

Вось і завяршылася святочная праграма, усе з усмешкамі пакідалі актавую залу! Задача выканана — смех і жарты асвяцілі наш школьны дзень! Усе задаволены!

Таццяна Бусел,

юнкар гуртка «Узлёт», вучаніца 11-га класа Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ».

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем