Темы

Будзе догляд — будзе ўраджай

Будзе догляд — будзе ўраджай
IMG_0963
Пабелка патрабуе спрыту

З надыходам веснавога надвор’я спраў у работнікаў сельскай гаспадаркі значна прыбавілася. Адначасова з палявымі работамі і сяўбой ярыны вядуцца мерапрыемствы па доглядзе саду: ачыстка яго ад абрэзаных, пашкоджаных за зіму галінак, пабелка ствалоў пладовых дрэўцаў, а ў хуткім часе прыдзецца брацца і за фунгіцыдную апрацоўку супраць шкоднікаў і хвароб. IMG_0962

“Патрэба ў пабелцы бясспрэчная, — адзначае намеснік начальніка райсельгасхарча па раслінаводстве Жана Жукоўская на падыходзе да занятых гэтай справай садаводаў СВК “Калгас імя Дзяржынскага. — Яна выконвае важную ахоўную функцыю — засцерагае ствол дрэўца ад сонечных абпальванняў”.

Дадзенай работай, як мы даведаліся, на працягу не аднаго дня займаецца паляводчая брыгада на чале з брыгадзірам Нінай Міхайлаўнай Хатульковай.

— Работа гэта нялёгкая, — уключаецца ў размову адна з жанчын, як аказалася — Ніна Рыгораўна Верас. — Да кожнага дрэўца трэба нахіліцца, кожнаму пакланіцца, а плошчы, як бачыце, немалыя. Але спадзяемся, што незнарок— увосень парадуе багаты ўраджай яблык. Тады абавязкова прыедзьце і сфатаграфуйце. І мы прыгажэй прыбярэмся.

Зрабіць гэта абяцаю. Азіраюся навокал, углядаюся ўдалечыню, ацэньваю — колькі дзён яшчэ прыйдзецца жанчынам, сярод якіх — і немаладыя, схіляцца над дрэўцамі, з любоўю “кланяцца” ім, каб не пакінуць без увагі ніводную яблыньку. На памяць прыходзяць радкі з верша: “… Я знаю — саду цвесть, Когда такие люди в стране советской есть”.  А яшчэ падумалася, што, як бы далёка ні зайшла механізацыя сельскай гаспадаркі, без людзей, іх працавітых рук, без іх сумлення, спагады, калі хочаце, без сялянскай цягі да зямлі не абыйсціся.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Делегация Бобруйского района принимает участие в IV съезде Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Приуроченный к 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС автопробег стартовал в Беларуси

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем