Темы

Аграномы сабраліся на нараду

Аграномы сабраліся на нараду

aВеснавыя палявыя работы ў раёне ў разгары: пачалася масавая сяўба ярыны. Каб зняць апошнія пытанні па яе арганізацыі, нацэліць раслінаводаў на якаснае правядзенне пасяўной кампаніі, якое нашмат залежыць і ад неабыякавасці, своечасовага рэагавання на праблемы, менавіта кіраўнікоў раслінаводчай галіны, акрэсліць аспект работ і асноўныя задачы на бліжэйшы час, у мінулую суботу на базе мехдвара в. Слабада ААТ “Аграмашсервіс” адбыўся семінар аграномаў гаспадарак з удзелам першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В.А. Сяргейчыка, намесніка начальніка райсельгасхарча па раслінаводстве Ж.А. Жукоўскай, начальніка Бабруйскага філіяла Магілёўскай абласной праектна-вышуковай станцыі аграхімізацыі В.Л. Бобікавай і дырэктара дзяржінспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін М.І. Бондарава.

Увага ўдзельнікаў нарады была заакцэнтавана на найбольш значных аспектах пасяўной кампаніі і ў першую чаргу — на забяспечанасці гаспадарак мінеральнымі ўгнаеннямі. На гэты час сітуацыя з іх назапашанасцю, асабліва азотам, далёкая ад ідэальнай. Фінансавыя магчымасці большасці гаспадарак не дазваляюць набыць мінералы за ўласныя сродкі, а ільготныя крэдыты банкаў на іх закупку, па падліках спецыялістаў, змогуць “закрыць” патрэбу ў тым жа азоце ў цэлым па раёне толькі прыкладна на 60 з гакам працэнтаў. В.Л. Бобікава давяла аграномам расклад па кожнай гаспадарцы і па кожным відзе мінеральных угнаенняў у фізічнай вазе і ў дзеючым рэчыве, на якія рэальна сёлета можна разлічваць, і дала слушныя парады таго, як лепей іх выкарыстаць. Горш астатніх сітуацыя з дадзенымі ўгнаеннямі абстаіць у ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”, СВК “Калгас імя А. Неўскага”, СВК “Калгас імя Дзяржынскага”. Гэтым гаспадаркам рэкамендавана выкарыстаць магчымасць — заключыць дагаворы на іх пастаўку з ААТ “Маслічны край”. Відавочна, што падыход да выкарыстання мінеральных угнаенняў павінен быць звышберажлівым, азотныя, як заўважыў В.А. Сяргейчык, неабходна “мераць лыжкай”. У гэтай сувязі ўвага аграномаў была скіравана на неабходнасць па максімуме ўздобваць глебу арганікай, якой у сельгасарганізацыях дастаткова. Тым болей што і ўмовы надвор’я, і забяспечанасць машынна-трактарнага парку палівам дазваляюць займацца гэтым ва ўзмоцненым рэжыме.

Шмат увагі было ўдзелена пытанням насеннега фонду. Пры тым, што якасным насеннем ярыны ў цэлым раён забяспечаны пад поўную патрэбу: там, дзе ўласнага не дастае, былі заключаны дагаворы на пастаўку з сельгасарганізацыямі-вытворцамі насення, аднак асобныя гаспадаркі дагэтуль не завяршылі яго выбарку з элітгасаў. Далейшае прамаруджванне, як было адзначана, можа негатыўна паўплываць на тэрміны сяўбы, што, вядома ж, недапушчальна. Завастралася ўвага і на пратручванні насеннага матэрыялу. Апошнія пробы, па словах М.І. Бондарава, выявілі, што ў некаторых гаспадарках пратручанае насенне не адпавядае тэхналагічным нарматывам, а значыць — не можа быць выкарыстана для сяўбы. Каб паўторныя пробы, якія будуць зроблены ў хуткім часе, далі станоўчыя вынікі, гэтае пытанне ў гаспадаках павінна быць узята на кантроль. Без сумнення, падыход да выкарыстання пратручвацеляў павінен быць рацыянальным, аднак залішняя эканомія можа “адгукнуцца” на ўраджаі. Таму тым, у каго іх не дастае (у цэлым раён ядахімікатамі забяспечаны толькі напалову ад патрэбы) — трэба, як адзначыла Ж.А. Жукоўская, заключаць дагаворы і набываць.

Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стаў догляд азімых. І зерневыя культуры, і рапс сёлета перазімавалі нядрэнна, і цяпер важна іх падкарміць. Пры гэтым падыход да выкарыстання азоту для дадзеных мэт павінен быць рацыянальным і індывідуальным, з улікам аб’ёмаў, на якія гаспадарка разлічвае. Далёка не ва ўсіх сельгасарганізацыях, як было адзначана, з восені бала праведзена хімпраполка пасеваў, як таго патрабуе тэхналогія. Каб пустазелле ў выніку не стала прычынай неўраджаю, аб праполцы варта паклапаціцца тэрмінова, на працягу тыдня-двух.

Не абыйшлі ў размове і тэму догляду саду. Ужо цяпер, заўважыў дырэктар інспекцыі па насенневодстве, важна брацца за фунгіцыдную апрацоўку дрэўцаў супраць шкоднікаў і хвароб, і для гэтай работы ў гаспадарках павінны быць падрыхтаваны апрысквальнікі.

Пазнаваўчым стала для аграномаў і наведванне поля ААТ “Аграмашсервіс”, дзе яны змаглі ацаніць у дзеянні работу машыны, прыстасаванай для загрузкі сыпучых мінеральных угнаенняў. Апошняе ў большасці гаспадарак выконваецца ўручную, што і нязручна, і нізкапрадукцыйна, і, улічваючы прызначэнне рэчыва, не дастаткова бяспечна. У аграмашсервісе, як адзначыў галоўны аграном Д.А. Домін, для гэтых мэт вырашылі прыстасаваць машыну для засыпкі насення. У тым, што задумка ўдалася, прысутныя ўпэўніліся: машына для ўнясення мiнеральных угнаенняў напоўнілася iмi ў лічаныя хвіліны.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024