Темы

У рабоце — яе жыццё

У рабоце — яе жыццё
tetka
Александра Ивановна РУСЕЦКАЯ

Для Аляксандры Іванаўны Русецкай, як і кожнага дзейснага і творчага чалавека, вельмі важна быць рэалізаванай, усё роўна ў якім узросце. Таму, нягледзячы на гады і магчымасць пайсці на заслужаны адпачынак, яна працягвае займацца любімай і такой патрэбнай людзям справай: аказваць медыцынскую дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.

У ахове здароўя раёна гэтая абаяльная жанчына працуе з 1973 года: спачатку — у Панкратавічах, і вось ужо без малога тры дзясяткі год — загадвае Ламбаўскім фельчарска-акушэрскім пунктам, на абслугоўванні якога, акрамя гэтай вёскі, і суседняе Мальева. З улікам таго што пераважная частка жыхароў акругі — людзі пенсійнага ўзросту, якія патрабуюць да сябе павышанай увагі медыкаў, іншым разам — не здольныя самастойна наведацца на ФАП, спраў у Аляксандры Іванаўны нямала.
— На фельчарска-акушэрскім пункце аказваем даўрачэбную дапамогу,— дзеліцца мая суразмоўца. — Вымяраем артэрыяльны ціск, тэмпературу цела, здараецца — іншыя працэдуры робім, прапаноўваем лекі неадкладнай дапамогі. Для больш дэталёвага абследавання і лячэння пацыентаў накіроўваем у Цялушскую ўчастковую бальніцу, да якой наш ФАП адносіцца. Адзін раз на месяц урач бальніцы прыязджае да нас. Усе, хто маюць патрэбу ў яго кансультацыі, прыходзяць у гэты дзень на прыём.
Сама Аляксандра Іванаўна пасля прыёму ва ўстанове бярэ сумку з неабходнымі медыцынскімі прыборамі і накіроўваецца па выкліках. Да вёскі Мальева чатыры кіламетры. За гады працы яны сталі для медыка настолькі звыклымі і знаёмымі, што ведае кожны выступ на дарозе. Разам з наведваннем пажылых грамадзян загадчык фельчарска-акушэрскага пункта не абыходзіць сем’і, дзе маюцца немаўляты: патранаж дзіцячага насельніцтва — адзін з яе абавязкаў. Вядзецца ФАПам і немалая прафілактычная работа, у тым ліку тлумачальная: пра перавагу здаровага ладу жыцця, пра сур’ёзныя адносіны да лячэння хранічных захворванняў Аляксандра Іванаўна не стамляецца расказваць пацыентам і непасрэдна падчас іх звароту на ФАП, і наведваючыся ў сем’і.
— Для мяне работа, сустрэча з людзьмі і ўсведамленне таго, што можаш ім дапамагчы, даць добрую параду — гэта жыццё, — адзначае Аляксандра Іванаўна, — жыву цяпер самотна, мужа колькі год як не стала. Ёсць невялікая гаспадарка, але яна хіба можа замяніць стасункі з людзьмі? Таму з задавальненнем іду на працу, дапамагаю землякам. Тым болей што пасля нядаўняга рамонту ўмовы значна палепшыліся: маецца водазабеспячэнне, пакоі абсталяваны сучаснай мэбляй.
Разам з Аляксандрай Іванаўнай на фельчарска-акушэрскім пункце вось ужо паўдзясятка год працуе санітарка Лідзія Іванаўна Міхнёва, якая, як і загадчыца ФАПа, да сваіх абавязкаў ставіцца надзвычай сумленна і адказна. Незнарок па выніках работы за мінулы год іх сумесная праца адзначана: калектыў прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва, за што А.І. Русецкай падчас сходу перадавікоў была ўручана Ганаровая грамата райвыканкама і грашовая прэмія.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем