Темы

У адной звязцы

У адной звязцы

mediki
Калектыў Глушанскай участковай бальніцы, які па выніках работы за мінулы год прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод устаноў аховы здароўя раёна, налічвае 47 чалавек. Акрамя загадчыка бальніцы Ф.Ф. Малышава кваліфікаваныя медыцынскія паслугі жыхарам Глушы і навакольных вёсак аказваюць урач-тэрапеўт участковы В.І. Церахаў, урач-стаматолаг Ц.А. Фурс і 19 медработнікаў сярэдняга звяна. А таксама малодшы і тэхперсанал.

— Калектыў у нас зладжаны, згуртаваны, — адзначае Фёдар Фёдаравіч. — Кожны на сваім працоўным месцы робіць усё магчымае, каб пацыенты, якія звяртаюцца за дапамогай, атрымлівалі яе ў поўным аб’ёме і якасна. І хоць асноўны клопат па аказанні чалавеку медыцынскай дапамогі бяруць на сябе ўрачы, без медыкаў сярэдняга і малодшага звяна мы мала што вартыя, — і з жартам, і ўсур’ёз заўважае кіраўнік установы. — Працуем, як адзіны механізм, у адной непарыўнай звязцы і ў тым, што датычыцца непасрэдна працоўных абавязкаў, і ў добраўпарадкаванні бальніцы, навакольнай тэрыторыі, якая заўсёды, як вы, напэўна, заўважылі, дагледжаная.

На варце здароўя мясцовых жыхароў плячо да пляча стаяць і тыя, чый працоўны стаж у медыцыне, а то і ў дадзенай ўстанове, налічвае не адзін дзясятак год: урачы Фёдар Фёдаравіч і Васіль Іванавіч, а таксама медыкі А. П. Пятровіч, А. А.Мільто, В. Ф. Галецкая, І. М. Краўцэвіч, Л. А. Каваленка, С. А. Балдзенка, Л. І. Мацвейчык, Л. Р. Падабед, С. М. Палякова, А. А. Перунова, А. Г. Печань, М. А. Давыдоўская — і тыя, чыя агульная прафесійная практыка складае меней пяці год. Але гэта не перашкода для зладжанага функцыянавання калектыву, хутчэй наадварот — яднае яго: старэйшае пакаленне заўжды гатова падзяліцца вопытам, даць слушную прафесійную параду, маладыя ўносяць у калектыў тое, на што здольна толькі маладосць: рух, бурленне, смелыя ідэі, і не толькі ў прафесійнай дзейнасці. А выйграюць ад такога ўзаемадзеяння, у першую чаргу, пацыенты, якія ідуць у мясцовую бальніцу з надзеяй і ўпэўненасцю, што ім дапамогуць.
На пачатку працоўнага, 2013 года, года калектыву Глушанскай ўчастковай бальніцы, як і кожнай іншай установы аховы здароўя, былі даведзены паказчыкі, выкананне якіх азначала б развіццё мясцовай медыцыны ў правільным накірунку. З пераважнай іх колькасцю калектыў справіўся, за што па выніках года прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва.

Алена КАРПЕНКА

Последние новости

Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем