Сельгасвытворцам у дапамогу
З мэтай своечасовай і якаснай падрыхтоўкі да яравой сяўбы і правядзення яе ў аптымальныя тэрміны раёну выдзелена два траншы ільготнага крэдыту, які вылучаны за кошт сродкаў дэпазіту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь для прадпрыемстваў, што ажыццяўляюць вытворчасць сельгаспрадукцыі, на набыццё імі гаруча-змазачных матэрыялаў.
На сёння дзяржаўная падтрымка раёну на гэтыя мэты склала 2 млрд. 805 млн. рублёў. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, большасць сельгасарганізацый ужо прыступілі да асваення гэтых грошай. Яшчэ два ільготныя крэдыты выдзелены дзяржавай на закупку мінеральных угнаенняў. Па адным з іх асобныя гаспадаркі ўжо пачалі асвойвойваць крэдытныя сродкі.
Алена КАРПЕНКА.