Темы

Павялічыць вытворчасць — палепшыць якасць жыцця

У сераду на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала заключная сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. Усяго на павестку дня было вынесена 8 пытанняў, з іх асноўныя — аб рабоце райвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2013 годзе і аб рабоце прэзідыума райсавета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва.

Са справаздачай старшыні райвыканкама А.В. Осіпава па пытанні, якое абмяркоўвалася, дэпутаты мелі магчымасць пазнаёміцца загадзя (газ.“Трыбуна працы” № 18 ад 7 сакавіка 2014 г.), таму адразу прыступілі да заслухоўвання даклада старшыні райсавета дэпутатаў Л.А. Баркоўскага. Як адзначыў дакладчык, прэзідыумам райсавета дэпутатаў праведзена немалая работа ў накірунку павышэння ролі органаў мясцовага самакіравання ў рашэнні надзённых пытанняў вяскоўцаў. Дзякуючы зладжанай каардынацыйнай рабоце з боку прэзідыума, райсавета дэпутатаў сельвыканкамы актыўна садзейнічалі выкананню даведзеных раёну прагнозных паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, аператыўна рэагавалі на праблемы, з якімі звярталіся жыхары падведамасных тэрыторый, актыўна прыцягвалі грамадскасць да вырашэння актуальных задач мясцовасці. Райсаветам дэпутатаў і непасрэдна сельвыканкамамі праведзена немалая работа па падтрымцы і развіцці ўласных падсобных гаспадарак вяскоўцаў, па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, перадачы сельгаспрадпрыемствам пустуючых зямельных надзелаў, функцыянаванні вулічнага асвятлення і своечасовым рэагаванні на непаладкі ў яго рабоце. Значная ўвага з боку органаў мясцовага самакіравання ўдзялялася прафілактычнай рабоце, накіраванай на барацьбу з туберкулёзам, папярэджваннем злачынстваў, п’янства, пажараў і гібелі людзей на іх. Пры садзеянні прэзідыума райсавета дэпутатаў на працягу года наладжваліся сустрэчы жыхароў раёна з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода РБ А. Шамаль. Пытанні, якія ўздымаліся на сесіях раённага Савета дэпутатаў і пасяджэннях прэзідыума, тычыліся ўсіх бакоў жыццядзейнасці раёна.

Прыняўшы справаздачу Л.А. Баркоўскага да ведама, раённы Савет дэпутатаў звярнуў пры гэтым увагу на неабходнасць органам мясцовага самакіравання актывізаваць работу па выкананні рашэнняў IV Усебеларускага народнага схода, задач, пастаўленых Прэзідэнтам РБ і ўрадам краіны па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў. Удзяліць асаблівую ўвагу пытанням мадэрнізацыі і іннавацыйнага развіцця прадпрыемстваў, прыцягнення замежных інвестыцый, павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы на месцах. Дэпутацкаму корпусу раёна, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання — працягнуць практыку цеснага ўзаемадзеяння з насельніцтвам з мэтай вывучэння сумеснага вырашэння праблем, запытаў і паўсядзённых патрэб жыхароў раёна. Прэзідыуму, пастаянным камісіям райсавета дэпутатаў працягнуць работу па павышэнні якасці прымаемых рашэнняў, узмацніць кантроль за іх выкананнем.

Падчас абмеркавання справаздач А.В. Осіпава і Л.А. Баркоўскага выступілі таксама многія дэпутаты, якія распавялі аб станоўчых дасягненнях і праблемах, з якімі давялося сутыкнуцца ў мінулым годзе непасрэдна іх арганізацыям. У прыватнасці, М. Стрыжэўскі, намеснік старшыні СВК “Калгас імя А. Неўскага”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Кавалёўскай выбарчай акрузе №15 адзначыў, што, нягледзячы на дасягнутыя нядрэнныя паказчыкі па многіх накірунках дзейнасці, засмучаюць вынікі работы малочнай галіны. Над іх паляпшэннем калектыў узмоцнена працуе сёлета. У бягучым годзе ў гаспадарцы збіраюцца завяршыць ўзвядзенне сховішча для садавіны і гародніны, якое дасць магчымасць захоўваць працяглы час атрыманы ўраджай яблык і з выгадай яго рэалізаваць. Для павелічэння вытворчасці малака за ўласныя сродкі будуецца МТФ, у планах гаспадаркі — набыць лінію па дапрацоўцы бульбы, і ва ўсім — жорсткая эканомія. Усе гэтыя мерапрыемствы накіраваны на галоўнае — атрыманне большага прыбытку, павелічэнне зарплаты работнікаў гаспадаркі і паляпшэнне якасці іх жыцця.

Начальнік падатковай інспекцыі, дэпутат райсавета дэпутатаў па Рачной выбарчай акрузе №3 А.У. Бабкоў завастрыў увагу на неабходнасці развіцця ў раёне трывалых прадпрыемстваў малога прадпрымальніцтва, падаткі ад гаспадарчай дзейнасці якіх садзейнічалі б напаўненню бюджэту раёна. Пры гэтым выказаў нараканні ў адрас арганізацый, якія ўхіляюцца ад своечасовага пералічэння падаткаў, ускладняючы тым самым сітуацыю як раёну ў цэлым, так і сабе.

Падчас сесіі з аналізам сваёй работы і канкрэтнымі прапановамі па яе удасканаленні выступілі таксама старшыня Сычкаўскага сельвыканкама З.С. Трубачка, дырэктар ААТ “Маслічны край”, дэпутат райсавета дэпутатаў па Хімоўскай выбарчай акрузе №21 У.І. Ішчанка; дырэктар Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, дэпутат райсавета дэпутатаў па Бабінскай выбарчай акрузе № 22 Н.Н. Новікава, намеснік старшыні Бабруйскага райспажыўтаварыства Н.А. Цітова.

Падводзячы вынікі абмеркаванага, А.В. Осіпаў спыніўся на асноўных задачах, якія стаяць перад раёнам і выкананню якіх, хутка ўжо ў новым складзе, добра каб садзейнічалі дэпутаты. Сярод першачарговых — узмацненне кадравай палітыкі ва ўсіх галінах і ў першую чаргу — у сельскай гаспадарцы. Зацікаўленыя кадры, па словах старшыні райвыканкама, вырашаюць многае, таму тым з кіраўнікоў, дзе іх не дастае або яны ўвогуле адсутнічаюць, неабходна праводзіць паслядоўную агітацыйную работу па прыцягненні і замацаванні маладых спецыялістаў, якія б з цягам часу сталі зладжанай камандай, гатовай працаваць на станоўчы вынік. Яшчэ адна неадкладная задача — неабходнасць павелічэння выручкі на аднаго працаўніка за кошт павелічэння вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі высокай якасці, апошняе ў асаблівасці тычыцца жывёлаводчай галіны. Літаральна ўсім арганізацыям раёна ўжо цяпер неабходна пераглядзець падыход да эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. Вельмі важна — павялічваць аб’ёмы экспарту прадукцыі. Сёння гэтым займаюцца толькі СВК “Гігант” і ААТ “Маслічны край”, між тым павінны імкнуцца і іншыя. Паляпшэнне паказчыкаў фінансава-эканамічнай дзейнасці павіннна стаць вырашальным у рабоце кожнага прадпрыемства. Ад гэтага будзе складвацца і зарплата, якую сёлета ў раёне плануецца павялічыць да 4,5 млн. рублёў. Сярод першачарговага, вядома ж, сяўба ярыны, якую неабходна правесці якасна, у аптымальныя тэрміны. Завастраючы ўвагу на праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца, у асаблівасці, аграрыям, кіраўнік раёна заклікаў ні ў якім разе “нічога не рытушыраваць — калі ёсць праблема, яе неабходна вырашаць”. Толькі пры такім падыходзе можна разлічваць на рух наперад.

Дэпутаты таксама абмеркавалі пытанні: аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2013 год, аб унясенні змен і дапаўненняў у рашэнні раённага Савета дэпутатаў, аб перайменаванні сельскіх населеных пунктаў Гарбацэвіцкага сельсавета, аб вызваленні з пасады Л.А. Баркоўскага ў сувязі з выхадам у адстаўку. Прысутныя выказалі старшыні райсавета шчырыя словы падзякі за сумесную працу, за значны асабісты ўклад у развіццё раёна, пажадалі здароўя і ўсяго найлепшага. Л.А. Баркоўскі, у сваю чаргу, выказаў спадзяванне, што работа новага дэпутацкага складу таксама будзе плённай, накіраванай на паляпшэнне жыцця насельніцтва.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024