Темы

Падлетак і злачынства — паняцці несумяшчальныя

Падлетак і злачынства — паняцці несумяшчальныя
protaschik
Наталля Вячаславаўна Праташчык

Гэта, калі ў ідэале. Між тым, практыка паказвае, што такую з’яву, як непаўналетняя злачыннасць, выкараніць цалкам зусім няпроста і раней, і цяпер, і наўрад ці ў бліжэйшай будучыні. Бо былі і ёсць бацькі, якія, займеўшы дзіця, задачу па яго выхаванні ўскладваюць на вуліцу. Маю на ўвазе не толькі тых дарослых грамадзян, чый позірк з раніцы да вечара затуманены ад бязмежна ўжытага спіртнога, але і адносна паспяховых, чыя праца на карысць сямейнаму бюджэту займае пераважную частку сутак, а сентыменты і размовы з дзіцяці пра сэнс жыцця… На іх, па-першае, не хапае часу, а, па-другое, для гэтага ж, на думку асобных, існуюць школы. І школам даводзіцца, акрамя як навучаць — выяўляць, кантраляваць, ставіць на ўлік, зноў кантраляваць… Прычым, разам з навучальнымі ўстановамі “лячэннем” падлеткаў, якія аступіліся, займаецца шэраг іншых службаў, у тым ліку камісія па справах непаўналетніх, якую ў Бабруйскім райвыканкаме ўзначальвае намеснік старшыні С.С. Носава.

Якія вынікі ўзаемнай работы ў дадзеным накірунку дасягнуты ў мінулым годзе, ці маюцца станоўчыя зрухі ў параўнанні з папярэднім, 2012-м годам, у чым дакладна заключаецца работа па папярэджванні злачынстваў і правапарушэнняў, якія яе формы і метады — пра ўсё гэта мы пацікавіліся ў намесніка старшыні камісіі Н.В. Праташчык (на здымку).

— Наталля Вячаславаўна, з якімі вынікамі ўзаемнай работы — маю на ўвазе вашу камісію, інспекцыю па справах непаўналетніх РАУС, сельвыканкамы, грамадскасць — увайшлі ў гэты год?

— За 2013 год падлеткамі на тэрыторыі раёна ўчынена 4 злачынствы, што напалову меней, чым у папярэднім годзе. Тры з іх — крадзяжы маёмасці і адно — угон аўтамабіля. У гэтых злачынствах было задзейнічана пяцёра падлеткаў (у 2012-м г. — 11). Сітуацыя палепшылася нягледзячы на тое, што колькосць правапарушэнняў павялічылася з 70 у 2012-м да 87 — у мінулым: адміністрацыйнае правапарушэнне з’яўляецца своеасаблівай формай прафілактыкі. Найбольш іх было ўчынена непаўналетнімі Бабруйскага прафесійнага ліцэя №13, Каменскай, Туголіцкай, Варатынскай школ.

— Для таго каб і злачынстваў, і правапарушэнняў станавілася меней, якая работа ў раёне праводзіцца і наколькі яна ўсебаковая?

— У рабоце з дадзенай катэгорыяй падлеткаў выкарыстоўваем розныя формы і метады. Стан арганізацыі работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў рэгулярна абмяркоўваецца на пасяджэннях нашай камісіі, на саветах прафілактыкі аддзела адукацыі, спорту і турызму, непасрэдна па месцы жыхарства падлеткаў. Рэгулярна праводзяцца рэйды “Бяспечнае лета”, “Жыві бяспечна”, падчас якіх педагогамі сумесна з супрацоўнікамі МНС, РАУС у вячэрні час наведваюцца сем’і кантралюемых катэгорый. Кожны чацвер у мінулым годзе праводзілася аперацыя “Сям’я без насілля”. Таксама праводзяцца сумесныя рэйды па сем’ях, у якіх непаўналетнія прызнаны ў сацыяльна небяспечным стане, не вучацца, не працуюць, значацца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Такіх дзяцей на сёння 142 у 68 сем’ях, 49 падлеткаў значацца на ўліку ў інспекцыі.

Разумеючы тое, што зачастую дзеці становяцца ўдзельнікамі нядобрых, супрацьпраўных учынкаў з-за іх незанятасці, бессэнсовага баўлення часу, вялікую ўвагу ў прафілактычнай рабоце надаем менавіта гэтаму боку. Дзеці, асабліва з неблаганадзейных сямей, па максімуме прыцягваюцца да заняткаў у гуртках па інтарэсах, спартыўных секцыях, якія дзейнічаюць у кожнай навучальнай і клубнай установах, у Цэнтры творчасці раёна. У шосты школьны дзень прыцягваем іх да валанцёрскай і працоўнай дзейнасці. Варта адзначыць, што за апошнія 3 гады літаральна ўсе падлеткі, якія значацца на ўліку ў ІСН, ахоплены гутковай работай.

Акрамя таго ў раёне склалася сістэма па раннім выяўленні сямейнай неблаганадзейнасці. Уся інфармацыя пра факты невыканання бацькамі сваіх абавязкаў накіроўваецца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. І трэба адзначыць, што з кожным годам лік такіх паведамленняў узрастае, што гаворыць пра актывізацыю работы арганізацый у гэтым накірунку. Так, за мінулы год на ўлік па сямейнай неблаганадзейнасці было пастаўлена 103 падлеткі з 51 сям’і, зняты з уліку 114 дзяцей з 57 сямей. Штомесяц установамі адукацыі ў камісію прадастаўляецца справаздача аб зменах сітуацыі ў сям’і. Згодна загаду аддзела адукацыі, спорту і турызму № 190 ад 22 красавіка 2013 года, установы адукацыі абавязаны на працягу трох дзён дасылаць паведамленні аб прызнанні дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы ўсім зацікаўленым службам: непасрэдна аддзелу адукацыі, гаррайаддзелу па надзвычайных сітуацыях, упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, сельвыканкамам па месцы жыхарства сям’і, гарадской паліклініцы №2. Штомесяц бацькі такіх дзяцей разгледжваюцца на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх. Увесь комплекс мерапрыемстваў дазволіў на працягу апошніх трох год вярнуць у сям’ю 23 дзіцяці (42,5 %) з тых, што мелі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, зняць з уліку па неблаганадзейнасці, у сувязі з нармалізацыяй абставін у сям’і, 242 непаўналетніх, а таксама скараціць колькасць дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, з 49 у 2011 годзе да 17 — у мінулым.

— Станоўчыя зрухі відавочныя, і гэта радуе, але, напэўна, ёсць і тое, што засмучае, застаецца праблемным?

— Так. Праблемным застаецца пытанне працаўладкавання падлеткаў, якія за непаспяховасць або пропускі заняткаў адлічаны з сярэднеспецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі. Маючы запазычанасці перад навучальнай установай, яны не імкнуцца забраць атэстат аб адукацыі, які неабходны для пастаноўкі ўлік у сектар занятасці і далейшага працаўладкавання. Зараз у раёне 6 такіх падлеткаў: 3 ужо пастаўлены на ўлік у сектар занятасці, з трымя гэтая работа праводзіцца. Як вынік — у лютым адзін непаўналетні працаўладкаваны ў СВК “Калгас імя Дзяржынскага”.

— І ў заключэнне хацелася б некалькі слоў пачуць пра тое, як складваецца сітуацыя з “непаўналетняй” злачыннасцю ўжо сёлета?

— З пачатку года падлеткамі ўчынена 1 злачынства, складзена 20 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Хачу заўважыць, што прафілактычная работа з непаўналетнімі, якая праводзіцца ў раёне і накіравана на папярэджанне злачынстваў, правапарушэнняў, сямейнай неблаганадзейнасці, патрабуе мэтанакіраванага, індывідуальнага падыходу да кожнага з тых, хто схільны да супрацьпраўных учынкаў. І мы да гэтага імкнемся.

— Дзякуй, Наталля Вячаславаўна, за размову.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024