Темы

Куды звяртацца, каб аформіць дзіця ў садок?

На тыдні ў нашую рэдакцыю патэлефанавала жыхарка раёна з просьбай падказаць, куды звярнуцца, каб аформіць дзіця ў дашкольную ўстанову. На выпадак, калі прыдзецца ехаць у горад, якія пры сабе мець дакументы.

Мяркуючы, што дадзенае пытанне будзе цікавым і іншым бацькам, мы папрасілі адказаць на яго метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Бабруйскага райвыканкама Л.А. Толкач.

— Бацькам — законным прадстаўнікам, якія жадаюць уладкаваць сваё дзіця ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, неабходна звярнуцца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Падчас звароту неабходна прадставіць наступныя дакументы: пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці, і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца шляхам унясення звестак пра дзіця ў спіс маленькіх грамадзян, якія маюць патрэбу ва ўладкаванні ва ўстанову дашкольнай адукацыі. Пастаноўка дзяцей на ўлік ажыццяўляецца на працягу ўсяго года.

Накірунак выдаецца ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму ў дзень звароту пры наяўнасці вольных месцаў. Месца дзецям у канкрэтных начальных установах прадастаўляецца па спісе ў парадку чаргі. У выпадку адсутнасці месцаў ва ўстанове, у якую бацькі хацелі б уладкаваць сваё дзіця, яго, са згоды бацькоў, накіроўваюць у іншую ўстанову адукацыі, у якой маецца месца. Звяртаем таксама ўвагу, што згодна пункту 46 Палажэння аб установах дашкольнай адукацыі камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной групы ў другую ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года — на 1 верасня. Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі” арт. 144, які ўступіў у сілу 13 студзеня 2011 года, вызначана, што тэрмін асваення зместу праграмы дашкольнай адукацыі складае да 5 год 10 месяцаў і можа быць павялічаны на 1 год па медыцынскіх паказчыках або па меркаванні законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Для гэтага дастаткова напісаць заяву на імя загадчыка дашкольнай установы ці дырэктара вучэбна-педагагічнага комплекса з просьбай пакінуць за дзіцяці дадзенае месца.

Паважаныя бацькі, мы чакаем вас кожны панядзелак у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з 8 да 17 гадзін у каб. № 53.

Ад сябе дадам, што дашкольны адукацыйны комплекс раёна складаюць 8 устаноў дашкольнай адукацыі і 7 ВПК “Дзіцячы сад-СШ”. У цэлым па раёне — гэта 775 месцаў, дзе на сёння выхоўваецца 491 дзіця ва ўзросце ад 1,5 да 5 год. Між тым, калі ў адных дашкольных установах ёсць і вольныя месцы, то ў асобных — з-за нізкай праектнай магутнасці будынкаў (Гарбацэвіцкі, Каменскі дзіцячыя садкі), іх не дастае, у сувязі з чым існуе чарга. Праўда, аддзелам адукацыі прадпрымаюцца ўсемагчымыя меры, каб патрэбы ўсіх зацікаўленых былі задаволены: прапаноўваюцца месцы для дзяцей у бліжэйшых навучальных установах. Станоўча вырашана і пытанне з падвозам дзяцей, якія пражываюць у населеных пунктах, дастаткова аддаленых ад тых, дзе маюцца дашкольныя ўстановы. Падвоз ажыццяўляецца школьнымі аўтобусамі, яго графікі агаворваюцца з бацькамі падчас бацькоўскіх сходаў. На сёння падвозам ахоплена 113 дашкольнікаў.

Запісала
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024