Адзначаны ў рэспубліцы
У лютым сёлетняга года прайшоў рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка “Навука вачыма дзяцей”, які праводзіўся з мэтай развіцця ў хлопчыкаў і дзяўчынак цікавасці да навукі, папулярызацыі навуковай творчасці і навукова-даследчай дзейнасці сярод навучэнцаў малодшых класаў.
Прыемна адзначыць, што па яго выніках навучэнец Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Арцём Крычко, педагогам якога з’яўляецца І.М. Лось, за ўдзел у конкурсе ўзнагароджаны Пахвальнай граматай.
Усяго ў гэтым конкурсе ўдзельнічала 6 вучняў з нашага раёна.
Алена КАРПЕНКА.