Темы

«З любоўю да роднага слова»

Менавіта пад такім дэвізам праводзіўся ў Цялушскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ» прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. Разнастайныя конкурсы, віктарыны, святы, моўныя спаборніцтвы дазвалялі дзецям больш даведацца пра нашу багататую беларускую спадчыну. Пачаўся тыдзень з інфармацыйнай гадзіны “Пісьменнікі-юбіляры-2014”, на якой настаўнікі Галіна Сурыновіч і Наталля Жукава пазнаёмілі вучняў з творчым шляхам беларускага паэта А. Куляшова. А пра дзяцінства паэта паведамілі вучні 11 класа Крывіцкая Марына і Бандарчук Сяргей.

Першы дзень Тыдня быў адкрыты конкурснай гульнёй “Два караблі” сярод вучняў 5 класа. Ім загадзя было дадзена дамашняе заданне: даць назву камандзе, падрыхтаваць адпаведныя эмблемы і дэвіз. З ім вучні справіліся цудоўна. Заданні ў ходзе спаборніцтва каманд былі самыя розныя.

На другі дзень, у аўторак, 6-класнікі адправіліся разам з Галінай Сурыновіч у незвычайнае падарожжа “Сем цудаў Беларусі”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння крыжа Е. Полацкай, даведаліся пра тое, як Ф. Скарына надрукаваў свой Псалтыр, паслухалі пра Мінскі абраз Божай Маці, атрымалі шмат цікавых звестак пра знакамітыя слуцкія паясы, здзейснілі завочную экскурсію ў Нацыянальны запаведнік — Белавежскую пушчу, паслухалі легенду пра стварэнне возера Нарач і пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Сынковіцкай царквы. У канцы мерапрыемства была праведзена невялікая гістарычная віктарына “Славутыя імёны Беларусі”.

У сераду ўсіх чакаў “Лінгвістычны конкурс”. У ім удзельнічалі вучні 7-8 класаў. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў зале. Кіраўнік мерапрыемства Наталля Жукава падрыхтавала заданні з гумарам, якія ўзнялі настрой у вучняў, выклікалі цікавасць і жаданне прыняць удзел у конкурсе. Павучальнымі і гумарыстычнымі былі туры “меню з памылкамі”, “вясёлая фразеалогія”, “кожны мудрэц на свой абразец” і іншыя.

Чацвёрты дзень запомніўся правядзеннем “Дня лексікі” (10-11 кл.). Правільна ўжытае слова ў мове — паказчык культуры маўлення. Вучні апынуліся ў атмасферы кантрасту слоў-антонімаў, багацці адценняў слоў-сінонімаў, аўкцыёне прыказак і фразеалагізмаў і г.д. Усім было весела і цікава. 9-11 класы падрыхтавалі газеты, прысвечаныя да 100-годдзя нараджэння А. Куляшова.

У завяршальны дзень Тыдня адкрыла дзверы літаратурная гасцёўня з праграмай, прысвечанай паэту-юбіляру беларускай літаратуры А. Куляшову “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…” Удзельнікі — вучні 9-11 класаў. Мерапрыемства ўдалося на славу. Вучні яшчэ раз зрабілі падарожжа па жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, душой дакрануліся да паэтычнага слова. Гучалі вершы паэта.

Тыдзень прайшоў на добрым узроўні, паказаў, што вучні цікавяцца беларускай мовай, літаратурай, фальклорам, спадчынай. Такія тыдні трэба праводзіць не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.

Наталля Жукава, 
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Цялушскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ».

Последние новости

Происшествия и безопасность

Достучаться до каждого: в Бобруйском районе прошли профилактические мероприятия МЧС

29 марта 2024
Общество

1 апреля истекают сроки представления деклараций и сведений о доходах физических лиц за 2023 год

29 марта 2024
Актуально

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024