Темы

Вызначаны пераможцы

Вызначаны пераможцы

sdacha molokaПа колькасці прададзенага вяскоўцамі малака дзяржаве (2735 тон) наш раён, як адзначыў старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, упэўнена трымае лідзіруючую пазіцыю у вобласці, пры тым што даведзенае заданне выканана толькі на 76,5 працэнта. На апошняе паўплывала ўстойлівае зніжэнне колькасці рагуль у прыватных падсобных гаспадарках пры павелічэнні на 100 тон плану закупу ў параўнанні з папярэднім годам.

Так, на адну карову ў 2013-м закуплена 2092 кг пры заданні 2187.
Сярод сельсаветаў з заданнем справіўся Бортнікаўскі, дзе дзяржаве прадалі 742,1 тоны прадукцыі пры заданні 733 (101,2 працэнта), на адну карову тут закуплена 2779 кг. Другі паказчык у Варатынскага сельсавета: пры заданні 330 тон закуплена 304,4 (92 працэнты).

Спаборніцтвы па выніках закупу малака штогод праводзяцца не толькі сярод сельсаветаў, але і сярод маказборшчыкаў і малаказдатчыкаў у розных намінацыях. Днямі ў раёне вызначыліся з пераможцамі. Лепшым малаказборшчыкам прызнана Т.А. Маруга з Гарбацэвічаў, якая закупіла 169,9 тоны малака, (4247 кг на адну карову). На другім месцы — В.В. Дымкова з Малых Бортнікаў з паказчыкам 183,4 тоны (на адну карову — 4074 кг). У намінацыі “Лепшы малаказдатчык, які прадаў дзяржаве найбольшую колькасць малака ад адной каровы” стала А.В. Піліпенка з аграгарадка Варатынь, яна прадала дзяржаве 7931 кг прадукцыі. “Лепшым малаказдатчыкам, які прадаў дзяржаве найбольшую колькасць малака ад двух і болей кароў” прызнана А.М. Лапей з гэтага ж населенага пункта, якая паставіла на перапрацоўку 28,1 тоны прадукцыі. На 2-м месцы ў гэтай катэгорыі А.М. Маруга з вёскі Емяльянаў Мост, якая прадала дзяржаве 18,01 тоны каштоўнай сыравіны.

Дарэчы, сёлета ў Хімоўскім сельсавеце, як адзначыў Леанід Баркоўскі, адбыліся, а ў асобных сельсаветах — плануюцца адбыцца змены ў арганізацыі закупу малака ў насельніцтва. Калі раней місія закупу была ўскладзена на сельвыканкамы ці сельгасарганізацыі, то цяпер гэтыя паслугі бяруць на сябе і прыватнікі, што для насельніцтва, як паказвае вопыт іншых раёнаў, даволі зручна: грашовы разлік адбываецца тройчы на месяц, не ўзнікае пытанняў з тлустасцю малака і колькасцю праплачанай прадукцыі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем