У садзе пачалі абрэзку
Ні для каго не сакрэт, што залог добрага ўраджаю — у правільным і своечасовым доглядзе раслін.
Разумеючы гэта, у СВК “Калгас імя А. Неўскага” распачалі абрэзку пладовых дрэўцаў у садзе. Патрэба ў дадзеных мерапрыемствах відавочная, адзначаюць спецыялісты райсельгасхарчу: абрэзка садзейнічае правільнаму фарміраванню кроны, дае доступ святлу да дрэўца, вызваляе яго ад пашкоджаных маразамі і хваробамі галінак.
Алена КАРПЕНКА.