Темы

Шчаслівы на роднай зямлі

Шчаслівы на роднай зямлі
bobikov
Юрий БОБИКОВ

У раёне названы лепшыя работнікі вядучых прафесій раённых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, у ліку якіх і дырэктар Пятровіцкага дома народнай творчасці Юрый БОБІКАЎ.

У лістападзе мінулага года споўнілася 20 год, як Юрый Васільевіч звязаў сваю працоўную дзейнасць з культурай. У размове ён не без долі гумару заўважае, што ў гады перабудовы і яго жыццё карэнным чынам “перастроілася”. І гэта сапраўды так, бо “ў культуру” ён перайшоў з сельскай гаспадаркі — да таго часу працаваў у саўгасе “Пятровічы” галоўным заатэнікам. Але ж ён прызнаецца, што аб гэтай змене зараз не шкадуе.

— Хіба толькі крыху напачатку, пакуль асвоіўся на новым месцы… — І ўпэўнена дадае: — Галоўнае для чалавека, каб праца падабалася і прыносіла карысць людзям, а мне яна вельмі падабаецца…

За гады працы Юрыя Васільевіча ў гэтай галіне некалькі разоў мяняўся статус установы культуры. Пачынаў загадчыкам сельскага клуба, потым — клуб аб’ядналі з бібліятэкай. А пасля таго, як у мінулым годзе установа стала называцца домам народнай творчасці, змянілася назва і яго пасады.

Юрый Бобікаў не толькі кіраўнік установы культуры, але і актыўны ўдзельнік усіх творчых мерапрыемстваў. Разам з іншымі работнікамі Пятровіцкага ДНТ — кіраўніком гуртка Валянцінай Гайшун і акампаніятарам Андрэем Лобанам — ён заўсёды у ліку зачынальнікаў. Іх падтрымліваюць даўнія ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці — жанчыны з фальклорнай групы “Спадарушкі”. А пры актыўнай падтрымцы жыхароў вёскі тут праходзяць святы не толькі мясцовага маштабу, але і раённыя. Ужо стала традыцыйным святкаванне ў Пятровічах Троіцы, на якую з’язджаюцца людзі з ўсёй акругі. Не забываюцца тут ні пра Дзень Перамогі, ні пра свята жанчын, Дзень пажылога чалавека і шмат якія іншыя, што праходзяць у доме народнай творчасці пры поўных аншлагах з удзелам людзей розных узростаў. А ў Дзень інвалідаў удзельнікі мастацкай самадзейнасці наведваюць людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў іх дома, выступаюць перад імі з канцэртамі. Выязджаюць з канцэртамі і ў аддаленыя маланаселеныя вёскі свайго сельсавета, дзе няма ўстаноў культуры, і дзе іх заўсёды вітаюць як жаданых гасцей. Рэпертуар канцэртных выступленняў пятровіцкіх артыстаў заўсёды датыкаецца да народнай творчасці, гэта — народныя песні, байкі, паданні роднага краю — усё тое, што выйшла з народа і да народа вяртаецца не толькі цудоўным настроем, але ж і выхаваннем пачуцця патрыятызму ў маладога пакалення, і адраджэннем народных традыцый. Так, не без удзелу Юрыя Васільевіча адрадзілі ў Пятровічах адзін з паказальных хрысціянскіх абрадаў — Нашэнне прошчы. З яго лёгкай рукі і непасрэдным удзеле пры ўстанове культуры стварылі куток народнай творчасці “Спадчына”, назва якога ўжо гаворыць сама за сябе, і які за пару год ператварыўся ў сапраўдны музей. Наведвальнікі гэтага кутка-музея знаёмяцца з рамёствамі жыхароў не толькі Пятровічаў, але і навакольных вёсак. Тут сабраны вырабы ганчароў, бондараў, вышывальшчыц, ткачых, пралль, шмат вырабаў з лазы… А ў хуткім часе тут пачне працаваць гурток, дзе можна будзе павучыцца майстэрству лозапляцення. Таксама пры установе працуюць два аматарскія аб’яднанні — “Пятровіцкія ткачы” і “Вечарына” (для пажылых і інвалідаў).

Шмат перамог ў калектыва Пятровіцкай установы культуры. Вось і на днях у раённым конкурсе патрыятычнай песні “Тое, што бацькі не дапелі…” фальклорная група “Спадарушкі” сярод вакальных груп заняла 3-е месца з песняй “Там, дзе я нарадзілася”. А па выніках работы за 2012 год Пятровіцкі ДНТ заняў 1-е месца ў вобласці сярод клубаў і дамоў народнай творчасці. Дарэчы, атрыманую грашовую прэмію патрацілі на новыя канцэртныя касцюмы “Спадарушкам”.

— Сёння наша задача — несці людзям радасць і добры настрой, аб’ядноўваць іх пад сваім дахам у іх агульных памкненнях захаваць традыцыі і абрады нашых бацькоў і дзядоў і перадаць гэта маладым… Менавіта вакол сельскіх устаноў культуры і складваецца сёння жыццё нашых вёсак, — разважае Юрый Васільевіч.
Так. Але ж хочацца яшчэ дадаць, што гэтае жыццё, ў многім залежыць ад таго, хто працуе ў гэтых установах і хто імі кіруе. Прычым, вялікую ролю адыгрывае не толькі прафесійная падрыхтоўка работнікаў культуры, але ж і іх чалавечыя якасці, уменне сыходзіцца з людзьмі, зацікавіць іх, аб’яднаць па інтарэсах.

— Які ж ён, ваш Юрый Васільевіч? — запыталася я неяк у яго аднавяскоўцаў на адным з мерапрыемстваў?

Адказны, творчы, чалавек з добрым сэрцам і шчырай душой, і разам з тым вельмі сціплы, — пачула я ў адказ. — За гэтыя якасці мы яго паважаем і давяраем прадстаўляць нашы інтарэсы ў раённы савеце дэпутатаў.

Юрый Бобікаў служыць сваёй малой радзіме, арганічна ўпісваецца ў сельскае жыцце і амаль нічым не вылучаецца сярод сваіх аднавяскоўцаў. Шчаслівы сем’янін, клапатлівы бацька і муж. Так жа, як і большасць жыхароў вёскі, ён разам з жонкай Валянцінай Леанідаўнай даглядае хатнюю гаспадарку, трымае на сваім падворку скаціну, апрацоўвае агарод, а яшчэ… з адказнасцю займаецца сваёй любімай справай, якая дапамагае яму дарыць людзям добры настрой. А што яшчэ трэба чалавеку, каб быць шчаслівым і адчуваць сябе патрэбным на роднай зямлі?

Людміла ПІСАРАВА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем