Темы

Прызванне стала прафесіяй

Прызванне стала прафесіяй
Ирина КИСЕЛЕВА
Ирина КИСЕЛЕВА

За плячыма ў І.І. Кісялёвай — педагагічны стаж у тры дзесяцігоддзі, і ніводнага разу, па словах жанчыны, яна не пашкадавала, што звязала сваё жыццё менавіта з маленькімі дзецьмі.

На гэтую дарогу Ірыну Ільінічну ў свой час натхнілі настаўнікі Гарбацэвіцкай школы, у якой вучылася, жывучы ў вёсцы Маяк: дырэктар В.Д. Бародзіч і класны кіраўнік В.К. Амельяновіч. Разгледзеўшы ў вучаніцы задаткі выхавацеля, параілі паступіць у педагагічны клас Бабруйскай школы №19. Далей было навучанне ў Магілёўскім педвучылішчы і завочна — у педуніверсітэце імя А. Куляшова. Пасля навучання малады выхавацель была размеркавана ў дзіцячы садок в. Осава. Цяпер ужо і не падлічыш, колькі дзяцей з гэтага населенага пункта і навакольных вёсак прайшло праз яе біяграфію. І ўсім ім, як некалі педагогі ёй, Ірына Ільінічна імкнулася і імкнецца падараваць частачку сваёй душы, прывіць любоў да ўсяго жывога на зямлі, і таго, што стварылі рукі чалавека. А яшчэ — любіць сваю малую радзіму, вёску Осава, якая за трыццаць год стала другой радзімай і для яе. Незнарок і відэазанятак для раённага конкурсу Ірына Ільінічна прадставіла на тэму “Мая Радзіма”. Падчас яго дзеці разам з выхавацелем разважаюць, чаму ў іх вёсачкі менавіта такая назва.

— Праца выхавацеля трыццаць год таму і сёння — дзве вялікія розніцы, — заўважае педагог. — Новыя тэхналогіі патрабуюць ад выхавацеля ісці ў нагу з часам. Каб не адстаць, прыйшлося асвоіць камп’ютар, іншую аргтэхніку. Але галоўнае патрабаванне да таго, хто гэтую прафесію абраў — любоў да дзяцей і жаданне прывіць ім чалавечыя каштоўнасці, было і застаецца нязменным.

Ірына Ільінічна мае дачку, якая працуе рэжысёрам у Бабруйскім Палацы мастацтваў і адначасова атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на юрыдычным факультэце.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

В Бобруйском районе с 2 июня действует ограничение на посещение леса

3 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФОТОФАКТ. Горячий обед в горячую пору посреди поля — красота, да и только!

3 июня 2026
Читать новость
Культура

Анна Тишкевич вступила в союз мастеров народного творчества

3 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Разговор по душам. Открытый диалог прошел с бойцами студотряда

3 июня 2026
Читать новость
Общество

Белстат: белорусы стали больше тратить на непродовольственные товары

3 июня 2026
Читать новость
Общество

3 июня прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

3 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем