Темы

Мы робім жыццё святлейшым

Што вы адчуваеце, калі чуеце слова “каханне”? Ці прыемнае для вас гэтае слова? Хтосьці аб ім яшчэ не даведаўся ў поўнай меры, не адчуў на сабе як след, а хтосьці цалкам захапляецца гэтым пачуццём, усё іншае тым часам адыходзіць на другі план. Нягледзячы на гэта, Дзень усіх закаханых святкуюць паўсюль. Гэты дзень стала традыцыйным святкаваць у Ленінскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ».

На пачатку тыдня ў рэкрэацыі была пастаўлена паштовая скарбніца. Туды вучні кідалі свае «валянцінкі» са светлымі пажаданнямі і прызнаннямі ў такім чыстым пачуцці як каханне. І ўсё ж такі самае цікавае і забаўляльнае пачалося менавіта 14 лютага. А іменна з таго моманту, калі вучні пачалі заходзіць у школу. Ступіўшы на парог, школьнікі атрымлівалі палавінкі сардэц, на якіх трэба было напісаць сваё імя. Затым яны прыклейвалі сваю ружовую частку на спецыяльна ўстаноўлены стэнд “Злучэнне разбітых сардэц”. Калі знаходзілася другая палоўка, то дзве часткі злучаліся разам, так атрымлівалася пара. На працягу дня злучаных сардэц станавілася ўсё больш і больш. Таксама ж на перапынках вучням раздаваліся віншавальныя паштоўкі, што накапіліся ў святочнай скарбонцы за тыдзень.

Упэўнена — кожны, хто іх атрымаў, быў задаволены такімі падарункамі. Мерапрыемства працягнулася пасля ўрокаў у актавай зале. Усе пары, што ўтварыліся з паловак, удзельнічалі ў конкурсах, якія праводзілі Вера Пятроўна Колас, настаўніца музыкі, і Галіна Анатольеўна Смірнова, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Усё было задумана не проста так. Загадкай мерапрыемства заставалася адно — хто стане самай сапраўднай парай на гэтым свяце? Іх атрымалася дзве: адна — тая, што перамагла ў конкурсах, другая — што стварылася з самага вялікага сэрца. Спадзяёмся, што пераможцам будзе шчасціць увесь год, а любоў дапаможа ім у гэтым і будзе суправаджаць на доўгім шляху. Усе пары, якія прайшлі ў фінал, атрымалі добрыя падарункі.

Але свята пасля гэтага яшчэ не скончылася. Невялічкім калектывам вучняў і настаўнікаў мы адправіліся ў драматычны тэатр імя В. Дуніна-Марцінкевіча. Цудоўны спектакль-камедыя “Прымадонны” дадаў да атрыманага ў школе настрою яшчэ большы зарад. А колькі эмоцый! Задаволены былі і настаўнікі, ім спадабалася не менш! Засталіся прыемныя пачуцці і ўспаміны! Ператвараючы жыццё ў свята, мы робім яго святлейшым!

Таццяна Бусел,
юнкар, вучаніца 11-га класа Ленінскага ВПК «Дзіячы сад-СШ».

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем