Темы

Дапамажы птушкам!

Дапамажы птушкам!

TSHЗіма — суровае выпрабаванне для ўсяго жывога. Не толькі для чалавека гэты час вельмі цяжкі, але для звяроў і птушак таксама складаны. Многія птушкі прылятаюць бліжэй да жылля чалавека, быццам чакаюць ад людзей паратунку ад маразоў і бяскорміцы. Дапамагчы птушкам зімой можа кожны чалавек.

У Туркоўскай школе традыцыйна праводзяцца акцыі па экалагічнаму выхаванню вучняў пачатковых класаў. Так, для малодшых школьнікаў прайшла акцыя “Дапамажы птушкам!” Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі прыгожыя малюнкі для выставы “Птушкі — нашы сябры”, ляпілі фігуркі маленькіх птушачак. Вельмі прыгожыя работы атрымаліся ў Максімава Максіма, Кафідавай Зарыны, Васіленка Ягора і Чэрнік Яны. Дзеці зрабілі добрыя кармушкі для птушак. А кармушка Мельнічонак Аляксандры была сапраўднай хаткай для зімовых гасцей. Вісяць на дрэвах кармушкі, зробленыя рукамі дзяцей, і радуюць не толькі птушак, але і саміх школьнікаў. Птушыныя сталоўкі наведваюць чародкі розных птушак. Тут можна ўбачыць чырвонагрудага снегіра, маленькую сінічку і вялікую варону. Вучні наглядаюць за паводзінамі птушак, заўсёды падкормліваюць іх ласункамі: зернем, крупамі, сухімі ягадамі, насеннем. Такім чынам, дзеці вучацца любіць і берагчы ўсё жывое на зямлі.

А.У. Запека,
настаўніца пачатковых класаў Туркоўскай СШ.

Последние новости

Сельское хозяйство

В ОАО «Агрокомбинат Бобруйский» активно идет заготовка кормов для животноводства

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Беларусь Единая»: о памяти, единстве и гордости говорили с молодежью района

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Второй день Марафона молодежи и студенчества «Код памяти»: погружение в историю

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Код памяти». В рамках Марафона молодежи и студенчества прошла патриотическая акция «Беларусь помнит. Помнит каждого»

22 июня 2026
Читать новость
Общество

В тихой скорби головы склоня

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог на полях Марафона молодежи: Михаил Крицкий встретился с молодыми специалистами Бобруйского района

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем