Темы

Жыццё дало багатыя плады

Жыццё дало багатыя плады

Аналізуючы жыццёвае “дрэва” 97-гадовай жыхаркі Варатыні Марыі Васільеўны Заруба, падлічваючы яго шматлікія “галінкі” і “лісточкі”, прыгадваю свайго дзеда Івана, які пры любым зручным і, як мне тады здавалася,  нязручным выпадку любіў пахваліцца субяседніку на сваё багацце: пяцёра дзяцей, 14 унукаў і 20 праўнукаў. Уся дзедава сям’я, разам з ім самім і бабуляй, налічвала 41 чалавек толькі кроўных родзічаў. Дзед хваліўся намі, рабіў гэта “са смакам”, з упэўненасцю, што крыць такі “козыр” яго суразмоўцу будзе нечым. І я, малая, таксама налівалася гордасцю, што такой вялікай і дружнай сям’і, як у майго дзеда, яшчэ пашукаць трэба.

SDC13607… У Марыі Васільеўны, якая на мінулым тыдні адзначыла 97-ы дзень нараджэння, “дрэва” аказалася яшчэ больш разгалінаваным і пладавітым. Даўшы жыццё пяцёра дзецям, яна цяпер багатая на  16 унукаў, 31 праўнука і ўжо 14 прапраўнукаў. Сям’я ў 65 чалавек —  адразу нават і не асэнсуеш! А ў многіх жа ёсць яшчэ і “другія палавінкі”, якія  з часам, як гэта звычайна бывае, становяцца такімі  ж сваімі і роднымі.

Між тым, жыццёвая дарога Марыі Васільеўны не была гладкай. Давялося спазнаць і голад, і холад, і нямецкія краты, перажыць нялёгкае пасляваеннае аднаўленне, страту родных, узваліць на свае плечы не па-жаноцку цяжкую працу…

Большасць свайго жыцця жанчына правяла ў вёсцы Коўрын Варатынскага сельсавета, куды са Жлобіншчыны пайшла замуж. Было гэта яшчэ да вайны. Жылі яны тады з мужам Уладзімірам Дзмітрыевічам у доме ягоных бацькоў, не цураліся, як і ўсе людзі іх пакалення, ніякай сялянскай справы. Улетку апрацоўвалі поле, хадзілі за жывёлай. У халодную пару жанчыны ў асноўным пралі кудзелю, ткалі палатно, абшывалі ўсю сям’ю адзежай. Там жа, у Коўрыне, сям’я Заруба сустрэла страшную вестку  пра пачатак вайны.

— Сярод людзей была паніка, — згадвае Марыя Васільеўна. — Пужала нязведанае — што будзе з намі, з роднымі, якія ішлі на фронт, як будзе вырошчваць хлеб, гадаваць дзяцей? І была ўпэўненасць, што гэта ненадоўга.

Утрымлівае памяць старой жанчыны і той дзень, як ім з мужам, разам з іншымі аднавяскоўцамі, загадалі збірацца ў дарогу, і тое, як нялёгка, штодня чакаючы смерці, прыйшлося бавіць час за кратамі ў лагеры смерці “Азарычы” з немаўляці на руках, дзе Марыя Васільеўна нарадзіла сваю першую дачку Любу. І тое, з якой радасцю і  слязьмі на вачах сустрэлі яны сваё вызваленне. Памяць, нягледзячы на гады, утрымлівае ўсё яскрава, але гаварыць і згадваць пра той час жанчыне балюча і дагэтуль.

Надзвычай нялёгкімі былі і пасляваенныя гады. Першы час пасля таго як вярнуліся з Азарычаў — па словах жанчыны, у сакавіку 1944-га — давялося жыць у часовым збудаванні, накшталт зямлянкі. Пазней пабудавалі ўласны дом. Каб яго ўзвесці, працавалі ў калгасе не пакладаючы рук. Спачатку Марыя Васільеўна была паляводам. Праца гэтая  ня ўровень цяперашняй: сеялі, палолі, а затым збіралі ўраджай уручную, не зважаючы на працягласць дня і надвор’е. Адно за адным нарадзілася яшчэ чацвёра дзяцей: двое сыноў і дзве дачкі. Праз некаторы час паляводчую справу Марыя Васільеўна змяніла на жывёлагадоўлю: разам з мужам хадзілі за калгаснымі свіннямі. Уладзімір Дзмітрыевіч гатаваў жывёле бульбу, а сама яна завіхалася ў хляве. Яшчэ пазней жанчыне прапанавалі стаць даяркай — і гэтую работу яна з лёгкасцю асвоіла. Працоўнага стажу хапіла спаўна, каб пайсці на заслужаны адпачынак у 50-гадовым узросце. Але і гэтая акалічнасць не прымусіла Марыю Васільеўну заняцца толькі хатнімі клопатамі: на пенсіі яшчэ не адзін год працавала ў калгасе цялятніцай. Дома таксама заўсёды чакала догляду вялікая сялянская гаспадарка.

Давялося перажыць жанчыне і горыч страт: аднаго сына ў падлеткавым узросце забрала хвароба, не дажыў да дзён сённяшніх  другі.

Згадваючы пражытае, маладыя гады, Марыі Васільеўне іншым разам нават не верыцца, што яна столькі магла перарабіць за дзень спраў і ніколі на гэта не наракала: была маладой і здаровай і імкнулася, каб яе сям’я, яе дзеці жылі не горш астатніх: былі накормленыя і апранутыя.

Вось ужо на працягу шаснаццаці год, пасля таго як пайшоў з жыцця муж  Уладзімір Дзмітрыевіч, жанчына жыве ў Варатыні, у сям’і наймалодшай дачкі Соф’і. Але не забывае свой Коўрын, часта  згадвае яго ва ўспамінах пра маладосць, родную хату, час ад часу  наведваецца туды ў госці да дочак. Цяперашнім сваім жыццём Марыя Васільеўна задаволена: мае добрую пенсію, адчувае сябе дагледжанай роднымі і з радасцю сустракае тых, каму дала жыццё і для каго з’яўляецца моцным “коранем”. Не абыйшоўся без гасцей і 97-ы дзень  нараджэння, падчас якога адведаць роднага чалавека, пажадаць здароўя і бадзёрасці  прыйшлі і прыехалі дзеці, унукі і праўнукі — шматлікія “галінкі” і “лісточкі” яе квяцістага дрэва жыцця.

 Алена КАРПЕНКА.

Фота з сямейнага архіву.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем