У лютым адбудзецца тэхагляд трактароў

 

Як вядома, сельгастэхніка можа быць дапушчана да работы толькі пасля праходжання тэхнічнага агляду.
У наступным месяцы, як паведаміў начальнік Бабруйскай раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду Мікалай Голуб, будзе праведзены дзяржаўны тэхнічны агляд трактароў, прычэпаў, сельскагаспадарчых машын гаспадарак і іншых арганізацый раёна. Агляд тэхнікі, якая належыць фізічным асобам і невялікім прадпрыемствам, будзе праведзены на тэрыторыі сельгасарганізацый згодна графіку. Апошні зацверджаны рашэннем райвыканкама і будзе апублікаваны ў бліжэйшым нумары раённай газеты.

Алена Карпенка.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.