Темы

Работа выбарчых камісій працягваецца

Работа Бабруйскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працягваецца.

Гэтым часам, як паведаміў старшыня раённай камісіі Валерый Казлоў, зарэгістраваны 68 ініцыятыўных груп, якія актыўна займаюцца зборам подпісаў за асоб, што выказалі жаданне стаць дэпутатамі. Разам з гэтым працягваецца вылучэнне кандыдаў у раённы і сельскія Саветы дэпутатаў працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі. Рэгістрацыя кандыдатаў пачнецца тады, калі ў камісію будуць пададзены ўсе дакументы, прадугледжаныя выбарчым кодэксам РБ, у тым ліку дэкларацыі аб даходах і маёмасці асоб, якія вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты, і пройдзе іх праверка. Па яе выніках камісія прыме рашэнне аб рэгістрацыі або не рэгістрацыі кандыдатам таго ці іншага грамадзяніна.

Таксама на дадзеным этапе, па словах Валерыя Казлова, вядзецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Неабходныя для гэтага дакументы павінны быць прадстаўлены ў Бабруйскі райвыканкам не пазней 2 лютага, а не пазней 5 лютага райвыканкам сваім рашэннем, якое будзе апублікавана ў раённай газеце, створыць участковыя камісіі.

Аналагічны парадак падрыхтоўкі да выбараў і дэпутата абласнога Савета дэпутатаў. Як паведаміла старшыня акруговай выбарчай камісіі Яўгенія Доўнар, шляхам збору подпісаў камісіяй зарэгістравана адна ініцыятыўная група, якая зараз у рабоце. Права вылучаць сваіх кандыдатаў гэтым часам маюць працоўныя калектывы, у якіх налічваецца не меней 150 чалавек, грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024