Темы

Прайшла куставая нарада

5-га снежня на базе МТФ Воўчая Гара СВК “Калгас імя Дзяржынскага” прайшла нарада-вучоба галоўных інжынераў сельгасарганізацый і намеснікаў па жывёлагадоўлі Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага і Асіповіцкага раёнаў. Удзел у ёй прыняў намеснік старшыні Магілёўскага аблсельгасхарча па механізацыі Мікалай Антусаў, прадстаўнікі абслуговых арганізацый, у прыватнасці, Магілёўскай ПМК.

Асноўнае пытанне, якое абмяркоўвалася — тэхнічнае абслугоўванне даільных залаў. На сёння ў раёне маецца 14 даільных залаў, якія абслугоўваюцца рознымі арганізацыямі, пераважная частка — Магілёўскай ПМК. Падчас нарады яе прадстаўнікамі былі наглядна прадэманстраваны ўсе аперацыі па наладцы і абслугоўванні, якія праводзяцца, у тым ліку — тэхнічнае абслугоўванне даільнай устаноўкі: параметры, пры якіх яна здольна выконваць свае функцыі, наладка і непасрэдна працэс даення. Правільны падыход да апошняга з’яўляецца надзвычай важным: у адваротным выпадку  даільнае абсталяванне здольна прывесці да захворвання жывёлы і ў выніку — да зніжэння надояў малака. Таму ад механікаў сельгасарганізацый, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарча Віталія Епіхава, патрабуецца строга кантраляваць работу даільных установак, сачыць, каб кожная дэталь выконвала тыя функцыі, для якіх прызначана.

Падчас нарады закраналася і пытанне аплаты абслуговых работ. Аблсельгасхарчам распрацавана праграма, згодна якой сельгаспрадпрыемства, якое заключыла з ПМК дагавор на абслугоўванне даільных залаў, адлічвае праз «Бабушкину крынку» малако аднаго дня. Гэтых грошай дастаткова для таго, каб набыць неабходныя матэрыялы для абслугоўвання. За выкананую па факце работу сельгасарганізацыі разлічваюцца дадаткова.

ПМК складзены графік абслугоўвання даільных залаў, які зацверджаны дырэктарам арганізацыі і ўзгоднены з начальнікамі  райсельгасхарчаў.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024