Педагогі абмяняліся вопытам
Педагогі раёна на мінулым тыдні прынялі ўдзел у фестывалі эфектыўнага педагагічнага вопыту. Мерапрыемства ладзілася ў Магілёве ў дзяржаўным інстытуце развіцця адукацыі.
Наш раён прадставілі 5 настаўнікаў з пяці ўстаноў адукацыі. Апошнія на працягу не аднаго года з’яўляліся апорнымі ў вобласці па інавацыйнай дзейнасці.
Свае работы на фестывалі прадэманстравалі настаўнікі матэматыкі Г.Б. Ануфрыева з Глушанскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” і І.А. Брэль — з Туголіцкай СШ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Міхалёўскага ВПК Т.М. Дзеляндо, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ленінскага ВПК С.М. Герасімовіч і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Хімоўскага ВПК В.М. Пішчык. Матэрыялы выступленняў педагогаў раёна апублікаваны ў зборніку, які выдаў Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
Алена КАРПЕНКА.