Темы

У раёне пачаўся рамонтны сезон

З пачатку лістапада ў раёне пачаўся рамонтны сезон. Да гэтага часу ў гаспадарках распрацавалі графікі рамонту тэхнікі, стварылі звенні, якія будуць яго ажыццяўляць, а таксама камісіі пра прыёмцы ўжо адрамантаваных сельгасмашын.

На гэты час, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталь Епіхаў, уся тэхніка прадэфектавана, накіраваны заяўкі для набыцця неабходных запчастак.

Была праведзена праверка тэхнікі на прадмет яе пастаноўкі на працяглае захаванне, а таксама праверка падрыхтоўкі майстэрань да рамонту ў зімовых умовах. Вынікі агляду, якія былі падведзены на базе філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, паказалі, што тэхніка, якая ўжо не задзейнічана ў палявых работах, пастаўлена ў гаспадарках на працяглае захаванне. Рамонтныя майстэрні, як тое і патрабуецца, падрыхтаваны да ацяпляльнага сезону: уцеплены вароты, дзверы, вокны, маюцца прыстасаванні для падагрэву вады, наладжаны абагрэў працоўных месцаў, на тэрыторыях рамонтных майстэрань наведзены парадак.

Да таго ж, як паведамілі ў райсельгасхарчы, кожны аўторак у гэтую пару, пачаргова ў кожнай гаспадарцы, праводзяцца рабочыя нарады галоўных інжынераў сельгасарганізацый. Іх мэта — вырашэнне надзённых пытанняў, звязаных з рамонтам тэхнікі ў зімовых умовах, перайманне спецыялістамі адзін у аднаго лепшага вопыту па арганізацыі работы майстэрань, пастаноўцы сельгасмашын на працяглае захаванне.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Антон Каранкевич провел прием граждан и встречу с населением в Бортниковском сельсовете

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем