Раён далучыўся да акцыі
У суботу, 12 кастрычніка, прайшла агульнарэспубліканская добраахвотная экалагічная акцыя “Чысты лес” у падтрымку Года беражлівасці. Яе мэтай было прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да лесу, не засмечваць яго, а таксама аб’яднаць намаганні неабыякавых да лесу людзей, якія гатовы зрабіць свой унёсак у яго ачыстку ад бытавога смецця, добраўпарадкаванне месцаў адпачынку, навядзенне чысціні паўз дарог.
Акцыя прайшла ва ўсіх структурных падраздзяленнях ДЛГУ «Бабруйскі лясгас» пад дэвізам “Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню”. Да яе далучыліся работнікі лясгасу, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і актывісты ГА “БРСМ”.
Без сумнення, навядзенне чысціні на зямлі — справа вартая павагі, гэтак жа і людзі, якія прынялі ў ёй удзел. Між тым хацелася б, каб кожны ўсвядоміў: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. І выхоўваць беражлівыя адносіны да зямлі і прыроды неабходна з дзяцінства. Не толькі словам, а ўласным прыкладам: апушчанай у сметніцу паперкай, у час абкошанай расліннасцю, пасаджаным дрэўцам.
Алена КАРПЕНКА.