Темы

На варце здароўя вяскоўцаў

На варце здароўя вяскоўцаў

Робячы ў адзін з дзён ваяж па Вялікіх Бортніках, вырашылі зазірнуць у мясцовую амбулаторыю, якая ўтульна размясцілася сярод шматгадовых бяроз у аднапавярховай цаглянай будыніне на адной з галоўных вуліц аграгарадка. З нядаўняга часу да назвы “амбулаторыя” далучылі выраз “урача агульнай практыкі”, што і зразумела: урач на вёсцы заўсёды быў і тэрапеўтам, і псіхолагам, і хірургам… Між тым, калі колькі год таму, каб атрымаць медыцынскую дапамогу ў выглядзе нескладанага хірургічнага ўмяшання, жыхару сельскага населенага пункта трэба было ехаць у раённую паліклініку (з нядаўняга часу — Бабруйскую гарадскую паліклініку №2), то цяпер гэта могуць зрабіць непасрэдна на месцы, эканомячы час і грошы вяскоўцаў.

БОртники Амбулатория. 255
Злева направа: Н.І. Пінчук, Н.М. Шэпялевіч і Н.У. Калугіна

Калектыў Бортнікаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі невялікі. Разам з загадчыкам М.П. Канавальчуком, чалавекам вопытным і адказным, за здароўем жыхароў Вялікіх Бортнікаў і навакольных вёсак сочаць 8 чалавек: памочнік урача Н.І. Пінчук, участковая медсястра Н.У. Калугіна, працэдурная — Т.А. Ліпніцкая, акушэрка Н.М. Шэпялевіч, зубны ўрач А.М. Сімончык, а таксама санітаркі С.У. Зуб і Г.М. Хурсан.

Радыус абслугоўвання ўстановы — 10 кіламетраў, або 10 сельскіх населеных пунктаў, у якіх на гэты час пражывае 1300 чалавек, прыкладна палова з іх — людзі пажылога ўзросту.

Для зручнасці жыхароў на базе амбулаторыі маецца дзённы стацыянар на 3 ложкі, дзе, па неабходнасці, пацыентам праводзіцца лячэнне, робяцца фізіапрацэдуры.

Акрамя непасрэдна лячэння медыкі амбулаторыі вядуць шырокую прафілактычную работу з насельніцтвам, прычым, як яны заўважаюць, па ўсіх накірунках: “змагаюцца” з алкагалізмам і курэннем, даводзяць пацыентам аб перавазе здаровага ладу жыцця, праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, туберкулёзу (імкнуцца ўсё насельніцтва ахапіць флюрааграфіяй).  З мэтай ранняга выяўлення захворванняў у жанчын, апошніх пастаянна абследуе акушэрка. Пастаўлена задача — адзін раз у паўгода абследаваць усё жаноцкае насельніцтва. Каб не засталіся па-за ўвагай састарэлыя грамадзяне, медыкі  два разы на год праводзяць падворныя абходы. Пажылым людзям на даму  таксама робяць, пры неабходнасці, аналіз крыві на цукар, кардыяграму, вызначаюць артэрыяльны ціск. Наведваюцца да іх медыкі і проста, каб пацікавіцца здароўем.

Шмат увагі работнікі мясцовай амбулаторыі ўдзяляюць дзецям, якіх на абслугоўванні 202 чалавекі, у тым ліку 9 — да аднаго года. Дзяцей першага месяца жыцця медыцынская сястра наведвае штодня.

Дружны калектыў Бортнікаўскай установы аховы здароўя, разам з іншым, клапоціцца і пра добраўпарадкаванне сваёй тэрыторыі. З прыемнасцю адзначаем дагледжанасць будыніны амбулаторыі.

— Чысціня, парадак, кветкі — гэта вельмі важна, — адзначаюць медыкі. — Прыемныя ўражанні ствараюць у пацыента  добры настрой, а апошняе, як вядома, станоўча ўплывае на здароўе чалавека і ягоную здольнасць супрацьстаяць хваробе.

Елена КАРПЕНКО.

Фота Людмілы ПІСАРАВАЙ.

Последние новости

Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024