Галоўная перавага — якасць тэлевяшчання

На Бабруйшчыне пачалося адключэнне анагалавых тэлевізійных праграм. Спынена вяшчанне аналагавага тэлебачання ў дэцыметровым дыяпазоне такіх праграм як “ОНТ”, «Беларусь-2», «НТВ-Беларусь». У аналагавым фармаце да 2015 года працягнецца вяшчанне толькі праграм «Беларусь-1» і «РТР-Беларусь». Між тым, прагляд вышэйпералічаных праграм магчымы ў лічбавым фармаце. Вядзецца трансляцыя тэлевізійнага пакету, у які ўваходзяць праграмы «Беларусь-1», «Беларусь-2», «Беларусь-3», «ОНТ», «СТВ», «РТР-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «МИР». Для прыёму сігналаў эфірнага лічбавага  тэлевізійнага вяшчання неабходны сучасны тэлевізар (з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадзіравання MPEG-4)  або лічбавая тэлевізійная прыстаўка з аналагічнымі параметрамі, якая  падключаецца да звычайнага тэлевізара і індывідуальная прыёмная тэлевізійная антэна дэцыметровага дыяпазону хваляў (470-862 МГц) з гарызантальнай палярызацыяй.

Дзе могуць набыць неабходную прыстаўку тыя, хто не збіраецца мяняць тэлевізар? Што рабіць, калі раптам узніклі праблемы з яе падключэннем? Для чаго ўвогуле ажыццяўляецца пераход на лічбавае тэлевяшчанне? Адказаць на гэтыя пытанні мы папрасілі дырэктара РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” Андрэя Кудырка. 

0pu8dwc4 копия— Андрэй Мечыслававіч, скажам, чалавек вырашыў набыць неабходную прыстаўку. Дзе ён можа гэта ажыццявіць і хто яму дапаможа, калі раптам што не заладзіцца з самастойнай устаноўкай?

— Набыць прыстаўку можна ў гандлёвых кропках, якія займаюцца продажам бытавой радыёэлектронікі. Нашыя рэгіянальныя цэхі, у прыватнасці, Бабруйскі цэх УКВР на тэрыторыі раёна, таксама гатовы аказаць паслугу па продажы прыстаўкі. Яе кошт вагаецца ад 300 тысяч рублёў і вышэй. Інструкцыя на рускай мове ў абавязковым парадку маецца. І ўсё ж нашы спецыялісты па кароткім тэлефонным нумары 172 гатовы аказаць інфармацыйную дапамогу: як прыстаўку ўсталяваць, як падключыць да тэлевізара, куды, на якую станцыю,  накіраваць прыёмную антэну, як атрымаць устойлівае адлюстраванне.

— Гэта значыць, па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць падчас устаноўкі прыстаўкі, грамадзяне могуць званіць на нумар 172?

— Так. Прычым, кароткі тэлефонны нумар 172 бясплатны для нашых тэлегледачоў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. І практычна з любой вёскі, з любога населенага пункта можна на яго пазваніть і атрымаць неабходную інфармацыйную дапамогу.

— Андрэй Мечыслававіч, у гэтай частцы, здаецца, усё зразумела. Але хацелася б яшчэ пачуць кампетэнтны адказ на пытанне, якое, мяркую, цікавіць многіх жыхароў раёна, — якія перавагі атрымае тэлеглядач з пераходам на лічбавае вяшчанне? 

— Галоўная перавага — якасць тэлевяшчання. У прыватнасці, якасць прыёму тэлевізійных сігналаў лічбавага вяшчання істотна розніваецца ад аналагавага: дае чысты каляровы паказ, чыстае гукавое суправаджэнне. Другая немалаважная перавага — гэта колькасць праграм. Калі да гэтага з больш-менш сярэдняй якасцю прымалася 3-4 праграмы, то сёння ў першы пакет уключана восем беларускіх дзяржаўных тэлевізійных праграм і адна гукавая праграма. А ў далейшым мы плануем укараненне камерцыйных праектаў, якія дазволяць павялічыць трансляцыю тэлевізійных праграм да 45.

— Дзякуй, Андрэй Мечыслававіч, за размову.

Алена КАРПЕНКА. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.