Темы

Дзмітрый Рафалёнак — прыклад сучаснай моладзі

Дзмітрый Рафалёнак — прыклад сучаснай моладзі

Гадзіны ляцяць, растуць дзеці, сустракаюцца новыя людзі з іншымі поглядамі на жыццё, з незвычайнымі марамі і каштоўнасцямі. Верыце ці не, а мне вельмі цікава знаць, што ў сучаснай моладзі стаіць на першым месцы: сябры, грошы, сям’я, кар’ера ці нешта іншае? Даведацца аб гэтым цяжка, бо кожны чалавек думае па-свойму, а грэбсці пад адзін грабянец усіх — няправільна.

Дмитрий Рафаленок

Безумоўна, усе  людзі  мараць пра шчасце. Але для кожнага яно — нешта сваё. Я была рада сустрэць чалавека, для якога радасць — гэта не высокая зарплата ці паспяховая кар’ера, а неабходнасць у сваёй справе.

Выхадзец Бабруйскага раёна, Дзмітрый Рафалёнак, працуе вадзіцелем у Бабруйскім ТАА «Аграмашсервіс». Зараз вы можаце падумаць: “Ну а што тут асаблівага?”. Адказаць на гэта будзе лягчэй, чым вы лічыце, бо чалавек уносіць вялікі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі. Ен ужо шосты сезон удзельнічае ва ўборачных работах і  праца  яго, між іншым, вельмі складаная і напружаная. Нягледзячы на свой невялікі працоўны стаж, хлопец не раз удастойваўся ўзнагарод і заахвочванняў за свае поспехі ў працы. А ўсё таму, што Дзмітрый добрасумленна і адказна адносіцца да сваёй справы. Гэта чалавек, якім можна ганарыцца і смела ставіць яго ў прыклад усім тым, хто заяўляе, што ўся моладзь сапсавана і думае толькі пра свае інтарэсы.

Дзед Дзімы, які калісьці таксама працаваў вадзіцелем у гэтай жа гаспадарцы, прывіў хлопчыку павагу да працы і любоў да роднай зямлі. Напэўна таму ён аддаў сябе гэтай справе. Дзякуючы старанням дзядулі, Дзмітрый добра ладзіць з тэхнікай і не адстае ад больш вопытных таварышаў.

Ужо не першы год запар ён — у ліку лепшых працаўнікоў сельскай вытворчасці. За час прыбіральнай кампаніі цяперашняга года, напрыклад, Дзіма выйшаў  у раённым спаборніцтве на другое месца сярод вадзіцелей раёна. Ен перавёз аж 4179 т збожжа!

Акрамя гэтага Дзмітрый цягнецца да ведаў, імкнецца ўдасканальваць сябе. Развіццё — гэта менавіта тое, што неабходна кожнаму з нас. Спасцігаючы штосьці новае ці проста развіваючы тыя навыкі, якія ўжо ў нас ёсць, мы забяспечваем лепшы ўзровень жыцця не толькі для сябе, але і для іншых людзей сваёй роднай краіны. Хлопец ужо скончыў Бабруйскі аўтатэхнікум, дзе вучыўся на факультэце “Тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў”, а цяпер вучыцца на апошнім курсе БАТУ і хутка стане  дыпламаваным інжынерам-механікам.

Дзмітрый верыць, што выбраў верную дарогу, якая дазваляе яму ўносіць вялікі ўклад у гаспадарку нашага раёна. А я згаджаюся з тым, што не перавялася яшчэ такая моладзь, здольная павесці за сабой народ, укласці ўсю сваю душу ў агульную справу і зрабіць усё для таго, каб намаганні не заставаліся дарэмнымі.

 Алена МЯДЗВЕДЗЕВА,

юнкар гуртка “Узлёт”.

Последние новости

Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024