Темы

Выжыў у вогненным аду

68 гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — гэта значыць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.

Аляксандр Данілавіч Каваленка нарадзіўся 1 жніўня 1923 года на Украіне ў сяле Кагарлык Кіеўскай вобласці недалёка ад горада Белая Царква.

Сям’я яго была вялікая: бацька, маці і шасцёра дзяцей (адна дзяўчынка і пяць хлопчыкаў). Пасля смерці старэйшага брата Аляксандр стаў самым старшым сынам у сям’і. Бацька працаваў галоўным бухгалтарам у аўтакалоне. Аляксандр Данілавіч успамінае, што ў 1933 годзе на Украіне пачаўся жудасны голад. Многія сем’і зрываліся з абжытых месцаў і перасяляліся ў паўднёвыя, больш багатыя землі Украіны. Сям’і Каваленкаў не прыйшлося па асабістым жаданні пакідаць родныя мясціны, з-за змены бацькам месца працы ўсёй сям’ёй пераехалі ў Краснадарскі край. Пражылі там паўгода ці год і зноў па прычыне змены месца працы бацькі пераехалі ў Стаўрапольскі край недалёка ад сяла Пятроўскага. На той час бацька працаваў бухгалтарам у калгасе. У 1939 годзе Аляксандр Данілавіч закончыў 7 класаў школы і працаваў у калгасе, а летам 1941-га пайшоў на курсы трактарыстаў.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Бацька пайшоў дабравольцам на фронт, таму што лічыў: сям’ю дабравольца павінна падтрымаць дзяржава і, у першую чаргу, забяспечыць харчаваннем.

8 верасня 1941 года, калі Аляксандр Данілавіч вярнуўся з працы, дома яго ўжо чакала павестка з ваенкамата. 9 верасня 1941 года Аляксандр Каваленка быў прызваны ў Чырвоную армію. Быў залічаны ў 362 запасны полк. Са зброі выдалі толькі трохметровую вінтоўку.

Немцы наступалі нахабна і  дзёрзка. Чырвоная армія адступала ў поўным беспарадку, вораг проста змятаў усё на сваім шляху. Аляксандру Данілавічу прыйшлося сустрэць фашысцкае войска пад Растовам, ад якога ўсё наша войска на паўдні краіны, у тым ліку і 362 запасны полк, вымушана адступалі далей на поўдзень. Полк Аляксандра Данілавіча адступаў да самага горада Грознага. Пасля працяглай абароны і пазіцыйных баёў 1941-1942 гадоў, у лютым 1943-га, калі была адолена шостая нямецкая армія пад камандаваннем фельдмаршала Паўлюса, пачалося наступленне савецкіх войск на паўднёвым накірунку.

23 лютага 1943 года маладому салдату спатрэбілася яго ўменне вадзіць аўтамабіль, ён стаў шафёрам. “У сувязі з паспяховым наступленнем Чырвонай арміі (калі з’явіліся “Кацюшы”, другая ж справа пайшала!), змяніўся не толькі настрой байцоў, але да гэтага часу палепшылася забеспячэнне войска зброяй, тэхнікай, абмундзіраваннем і, што зусім немалаважна, харчаваннем — салдат сталі лепш карміць”, — успамінае ветэран. На пытанне аб тым, ці даводзілася галадаць на фронце, Аляксандр Данілавіч цвёрда адказвае — не. Недаядаць даводзілася, калі кухня не паспявала за прасоўваннем войскаў, але голаду не было.

Калі пры наступленні нашых войскаў фарсіравалі раку Дон пад Растовам, баец Каваленка атрымаў моцную кантузію. Ад выбуху снарада машыну адкінула ўбок і яна перакулілася. Каля двух тыдняў ён прабыў у шпіталі ў вёсцы Хопры пад Растовам.

Пазней ён пераводзіцца шафёрам у першую паветраную армію 645 асобны радыётэхнічны батальён. Трэба адзначыць, што Аляксандр Данілавіч вясной 1943-га быў ужо не звычайны шафёр, а ў званні старшыны меў пасаду намесніка камандзіра ўзвода, а ў сувязі з адсутнасцю належнай колькасці афіцэраў, фактычна выконваў абавязкі камандзіра ўзвода. У яго падначаленні знаходзілася 12 шафёраў і 4 аўтамабілі “Студэбеккер”. На кожную машыну было па тры кіроўцы, якія займаліся абслугоўваннем аўтамабіля і падвозілі снарады да самалётаў і зенітных арудзій. Пасля падвозкі снарадаў да зенітных арудзій станавіліся і членамі арудзійнага баявога разліку. “Зеніткі” вялі стральбу па паветраным аб’ектам, але пры пераабсталяванні — і па наземным. У экіпажы кожнай аўтамашыны было па адной дзяўчыне, якія не саступалі мужчынам. Тут Аляксандр Данілавіч усміхнуўся і дадаў, што ў тыя часы былі зусім іншыя адносіны і норавы, таму жанчыны былі салдатамі і гэтым усё сказана.

Са сваім батальёнам ветэран дайшоў да Кенігсберга, пры ўзяцці якога вызначыўся ў складзе зенітнага разліку. Ен вёў абстрэл занятай ворагам пазіцыі і знішчыў 12 фашыстаў. За ўдзел у гэтым баю Аляксандр Каваленка быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

9 красавка 1945 года Кенігсберг быў заняты савецкімі войскамі. Батальён дыслацыравалі ў Германію, а Аляксандр Данілавіч атрымаў наступную зднагароду — медаль “За ўзяцце Кенігсберга”.

Аляксандр Данілавіч так успамінае Перамогу: “Скончылася вайна, падпісаны мірны дагавор. І калі 8 мая пра гэту падзею бало аб’яўлена салдатам, кожны ўспрыняў яе па-рознаму: нехта ад радасці страляў у паветра, нехта крычаў, нехта траціў прытомнасць ад такой доўгачаканай, такой, здавалася, тады, неверагоднай навіны”.

У складзе першай паветранай арміі 13 верасня 1945 года Аляксандр Данілавіч прыляцеў у Бабруйск. Размясцілі іх у вёсцы Грабава, дзе і да сённяшняга дня жыве ветэран. Але вайна на той час яшчэ не зусім была скончана. У вёсцы і іншых блізкіх вёсках былі людзі, якія падчас акупацыі служылі ў паліцыі. З пагардай Аляксандр Данілавіч распавядае пра паліцаяў, якіх знаходзілі пасля вайны. Іх рукі па локаць былі ў крыві нашых людзей. Пасля вайны праходзілі адкрытыя суды над імі, вельмі многіх расстралялі. Ды і доўга пасля заканчэння вайны паліцаяў шукалі, каб аддаць іх пад суд. Вось і Аляксандру Данілавічу давялося шукаць былых фашысцкіх прыслужнікаў. Намесніка начальніка паліцыі ўдалося знайсці ў складзеных вялікім штабелем дровах, усярэдзіне якога была пустата, там ён і хаваўся ад расплаты. Паліцая прысудзілі да вышэйшай меры пакарання, якую потым замянілі на 25 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля вайны Аляксандр Данілавіч праслужыў яшчэ паўтара года. Пяхотныя войскі былі ўжо дэмабілізаваныя, а паветраныя — не. Заканчваў службу Каваленка асабістым шафёрам генерал-маёра авіяцыі ўжо ў Мінску.

Вестак аб сям’і не было ніякіх, і таму ён вярнуўся ў Грабава, дзе яго чакала нявеста. Ажаніўся, завёў гаспадарку. Знайшоў работу, хоць пасля вайны гэта было нялёгка. І працягваў пошукі сваіх родных. Доўга нічога не было вядома, але яны далі вынікі. Дайшлі звесткі, што сям’я Каваленкаў знаходзіцца ў Кіславодскай вобласці. Бацька з вайны не вярнуўся. Маці працавала поварам у дзіцячым садку. Толькі ў 1954 годзе Аляксандр Данілавіч патрапіў у Кіславодск, каб забраць да сябе, у Бабруйскі раён, сваіх блізкіх. Але родныя ўжо абжыліся на новым месцы, пазаводзілі свае сем’і і вырашылі астацца.

Аляксандр Данілавіч вярнуўся дадому адзін, тут яго чакала ўласная сям’я. Усяго ў ветэрана чацвёра дзяцей. Зараз гэта ўжо дарослыя, самастойныя людзі. Многа ўнукаў, якія радуюць дзядулю сваімі поспехамі і павагай. А Аляксандр Данілавіч вучыць іх, як вучыў і сваіх дзяцей, мужнасці, адвазе, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне, змаганню за мір і справядлівасць на ўсёй планеце.

 Яўгенія Віннік,

юнкар.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024