Темы

Ваенныя дарогі Мікалая Гаўрыльчыка

Заўтра Бабруйшчына разам з усёй краінай будзе ўшаноўваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Заўтра споўніцца роўна 68 год падзеі, якая прынесла слёзы радасці і шчасця ў дамы нашых суайчыннікаў, усяго савецкага народа: голас дыктара Левітана абвясціў свету аб перамозе ў вайне, якая прынесла гора і пакуты мільёнам людзей, якая не абмінула, бадай, ніводную сям’ю беларусаў. На абарону Радзімы паўсталі ўсе: дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны, тыя, хто меў дачыненне да ваеннай справы, і тыя, каму давялося ўзяць зброю ў рукі ўпершыню.

Не абмінула Вялікая Айчынная і сям’ю Мікалая Сідаравіча  Гаўрыльчыка з аграгарадка Гарбацэвічы.

Нарадзіўся Мікалай Сідаравіч на адным з хутароў паблізу вёскі Атрошкавічы нашага раёна. Пасля таго як апошнія ўзяліся далучаць да вёсак, ягоная сям’я, у якой налічвалася сямёра чалавек, перасялілася ў Гарбацэвічы.

Сям’я была сялянскай, таму з маленства Мікалай Сідаравіч спазнаў цану хлебу: прахалодныя ранкі на лузе, касавіцу да знямогласці, нялёгкую працу ў полі за плугам.

Калі пачалася вайна, юнаку было  18 год. Як і большасць равеснікаў, хлопец марыў папоўніць рады змагароў за Радзіму, каб ачысціць родную зямлю ад крыважадных захопнікаў і наблізіць час яднання сям’і. Апошняга не атрымалася: у 1943 годзе да Гаўрыльчыкаў пастукалася бяда — загінуў бацька. А ў 1944-м, разам з войскамі Чырвонай арміі, якія горад за горадам, мястэчка за мястэчкам вызвалялі ад паганых акупантаў Беларусь, пайшоў ваяваць і сам Мікалай.

— У канцы чэрвеня Чырвоная армія вызваліла Гарбацэвічы ад немцаў, — успамінаў у нашай з ім размове  пажылы чалавек, — а ўжо 3 ліпеня палявы ваенкамат  прызваў нас папоўніць рады воінаў.

“Нас” Мікалай Сідаравіч гаворыць незнарок: разам з ім  на фронт пайшлі многія хлопцы-равеснікі. А вось вярнуцца дамоў пашчасціла толькі яму.

Пра той час Мікалай Сідаравіч не любіць згадваць. Ды толькі памяць не адступае. На нашу просьбу падрабязней расказаць пра сваё франтавое жыццё, ветэран са скрухай у голасе заўважае, што лепш бы таго не помніць. Вось толькі не атрымліваецца: жывучая памяць…

Нетаропка пажылы чалавек пачынае пералічваць  заходнебеларускія, польскія гарады, праз якія давялося ісці, ачышчаючы зямлю ад ворага і ваюючы пехацінцам ў складзе 2-га Беларускага фронту.

— Страшны то быў час,— гаворыць ён, — жахлівы. Выжыць удалося бадай толькі таму, што тройчы быў паранены і лячыўся ў шпіталі. Апошні раз — у Сумской вобласці ва Украіне. Менавіта там знаходзіўся і ў дзень 9 мая 1945 года, калі было аб’яўлена пра перамогу над Германіяй. А вось страху непасрэдна ў час бою не было. Да таго як трапіць у акопы, мы на працягу некаторага часу знаходзіліся ў запасным батальёне. Там надта давялося пагаладаць. Таму калі прыйшлі набраць групу для адпраўкі на фронт, з палёгкай уздыхнулі.

Мікалай Сідаравіч і яшчэ пяцёра байцоў вызваліся ў аўтаматчыкі, хоць з гэтай зброяй ён не быў знаёмы. На авалодванне аўтаматам адводзілася ўсяго паўдня, пасля таго, як спешна акапаліся ў траншэях.

У франтавым жыцці ветэрана быў не адзін бой. З боллю ў голасе былы салдат прыгадвае тыя з іх, дзе загінула шмат баявых таварышаў.

… Пасля вайны Мікалай Сідаравіч працаваў у мясцовым саўгасе, на працягу некаторага часу — у сельскім савеце, потым зноў у саўгасе. Адтуль пайшоў і на заслужаны адпачынак.

Больш як паўвека разам з ім плячо да пляча была жонка, надзейная дарадчыца і верная сяброўка — Лідзія Іосіфаўна, з якой адбудаваліся, выгадавалі і далі пуцёўку ў дарослае жыццё чацвёра дзецям і якой вось ужо колькі год як не стала (цяпер ветэран жыве з сынам).

— Пасля вайны таксама было нялёгка, — заўважыў у нашай размове Мікалай Сідаравіч. — Але было галоўнае — мірнае неба, дзякуючы якому ўсе цяжкасці здаваліся несапраўднымі. Менавіта гэтага — міру на зямлі і бязвоблачнага неба жадае ветэран і сучаснікам, і нашчадкам. А мы ў сваю чаргу жадаем Мікалаю Сідаравічу  здароўя і дзякуем за перамогу. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024