Што пасееш, тое і пажнеш
У гаспадарках працягваюць сеяць яравыя культуры, прычым, сяўба непасрэдна зерневых і зернебабовых у раёне практычна завершана. Застаецца пасеяць адналетнікі на корм жывёле.
Завяршаецца сяўба цукровых буракоў. 15 гектараў у СВК “Калгас імя Дзяржынскага” сёння-заўтра будуць пасеяны. Адначасова пачынаецца сяўба кармавых караняплодаў.
Што да бульбы, то яе пасадка ў раёне набліжаецца да сярэдзіны. У СВК “Гігант” з запланаваных 550 га пасаджана 300.
Акрамя таго, усе гаспадаркі на гэты час прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне і сілас, пасеяна болей 1000 га.
Працягваецца сяўба гародніны. На ўчарашні дзень ёю было засеяна 139 га, з якіх 13 га — капустай, 8 — сталовымі буракамі, 3 — морквай, 15 — цыбуляй і 100 га — гароднінным гарошкам.
Пад сяўбу ярыны ў гаспадарках працягваюць рыхтаваць глебу.
Вядзецца таксама і падсейванне мнагалетнікаў. Прычым, бабовыя травы практычна падсеяны, засталіся злакавыя. Адначасова падсейваюцца пашавыя сумясі, паляпшаюцца сенакосы.
Алена КАРПЕНКА.