За ратныя подзвігі — ордэн

15 студзеня 1938 года на карце Савецкага Саюза  з’явілася Магілёўская вобласць. Рашэнне аб яе аснаванні прыняла першая сесія Вярхоўнага Савета СССР. Менавіта ў гэтым годзе яна святкуе свой юбілей — 75 год са дня заснавання.

Легендарнай старонкай у гісторыі Другой сусветнай вайны ўвайшла гераічная абарона Магілёва. Часам за лічаныя гадзіны нямецка-фашысцкія захопнікі заваёўвалі цэлыя краіны, а ля сцен горада ў 41-м вораг, які рваўся да Масквы, быў затрыманы на 23 дні. Менавіта тут быў развеяны міф аб непераможнасці гітлераўскіх войскаў і выйграны час для мабілізацыі сіл. У агні той страшнай вайны знішчана 110 населеных пунктаў вобласці. Гераічна змагаліся ў гады вайны жыхары Бабруйска і Бабруйскага раёна. Шмат чаго давялося перажыць яго жыхарам у фашысцкую навалу. Матэрыяльны ўрон за час акупацыі склаў 471720 тыс. руб. У Бабруйску і яго наваколлях было знішчана больш за 100 тысяч савецкіх грамадзян. Колькасць бабруйчан за гады вайны скарацілася больш чым напалову і склала 28,3 тыс. чалавек. Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горад быў вызвалены 29 чэрвеня 1944  года.

 Пасля вайны становішча Магілёўскай вобласці  было складаным: было разбурана шмат вёсак, гарадоў, трэба было падымаць гаспадарку і прамысловасць.

Мірнае будаўніцтва было няпростым, але працаўнікі вобласці, перажыўшыя вайну, з асаблівым уздымам узнімалі з руін гарады і вёскі, абластны цэнтр. Жыццё наладжвалася. Але здарылася старшная трагедыя — выбух на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986  года. Апусцела шмат вёсак Магілёўскай вобласці, бо жыць на забруджанай терыторыі стала немагчыма….

Расцвёў з гадамі і наш Прыбярэзінскі край. Даваенны ўзровень прамысловай вытворчасці быў дасягнуты ўжо ў 1949 годзе. Ўзнаўленне горада спрыяла ўтварэнню 20 верасня 1944 г. Бабруйскай вобласці.

Да пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя ў Бабруйску ў асноўным развівалася дрэваапрацоўка, лёгкая, машынабудаўнічая і металаапрацоўчая вытворчасці. У 1965 годзе пачалося будаўніцтва шыннага камбінату, які па сённяшні дзень з’яўляецца градаўтваральным прадпрыемствам.

Цікавым фактам з’яўляецца ячшэ і тое, што горад не аднойчы прыгадваўся ў кнігах і кінафільмах: неадназначную вядомасць Бабруйск атрымаў у 1933 годзе пасля ўспаміну ў кнізе І. Ільфа і Я. Пятрова «Залатое цяля» у якасці высокакультурнага горада, куды імкнуліся ўсе «дзеці лейтэнанта Шміта».

З часу ўваходжання ў Расійскую імперыю Бабруйск з’яўляўся адным з важных ваенных цэнтраў. Некаторы час Бабруйская крэпасць была адной з найбольшых у Еўропе. Пасля рэвалюцыі ў горадзе і прыгарадах грунтаваліся вялікія вайсковыя злучэнні Чырвонай, а затым Савецкай арміі. Да распаду СССР у Бабруйску знаходзіліся штабы авіяцыйнай і танкавай армій, у прыгарадах — танкавыя часці і авіябаза далёкіх бамбавікоў.

3 ліпеня 1987 года за поспехі, дасягнутыя працаўнікамі горада ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве, іх уклад у барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў сувязі з 600-годдзем Бабруйск быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

За ратныя і працоўныя подзвігі Магілёў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, Бабруйск — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга,  а вобласць — ордэнам Леніна.

 Вераніка БАБІЧ, юнкор.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.