Мінеральныя ўгнаенні паступаюць
У раён працягваюць паступаць мінеральныя ўгнаенні. З 11 261 тоны дзеючага рэчыва, якіх патрабуецца раёну пад сяўбу ярыны сёлетняга года, па стану на 25 лютага мелася 6195 т, або 55 працэнтаў ад патрэбы. З іх азотных угнаенняў — 2058,4 т дзеючага рэчыва (44 працэнты), фосфарных — без малога 292 т (18 працэнтаў), калійных — 3845 т дзеючага рэчыва (78 працэнтаў).
За мінулы тыдзень з базы ААТ “Аграмашсервіс” сельгасарганізацыямі вывезена амаль 483 т у фізічнай вазе мінеральных угнаенняў. Найбольш актыўна ў гэтым плане папрацаваў СВК “Гігант”: вывезена 219,6 т у фізічнай вазе (заставалася на базе па стану на 23 лютага 295,9 т). Па 60 тон з 18 па 22 лютага вывезлі ААТ “Саўгас “Кісялевічы” і ТДА “Птушкафабрыка “Вішнёўка” (515,8 — 90,4); 43 тоны — філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА” (530,4). Зусім нязначна вывезлі на мінулым тыдні ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” — 10,3 (1963,9) і СВК “Калгас імя А. Неўскага” — 8,9 т фізічнай вагі мінеральных угнаенняў (1589,5). Не займаліся вывазкай такія гаспадаркі, як СВК “Стасеўка” (295,9), Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” (423,9). Што да апошняга, то мінеральныя ўгнаенні сельгасаддзялення захоўваюцца непасрэдна на базе, адтуль і вывозяцца на палі. Хужэй астатніх абстаяць справы з вывазкай у ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Пры цяперашняй актыўнасці гаспадарка да вясны з гэтай работай можа не справіцца.
Алена КАРПЕНКА.