Темы

Вядзецца рамонт тэхнікі

Каб веснавая пасяўная кампанія прайшла зладжана, у тэхналагічна  вызначаныя тэрміны, ужо цяпер вядзецца да яе падрыхтоўка: у гаспадарках займаюцца ачысткай ад прымясяў і пустазелля насення, нарыхтоўваюць і вывозяць на палі арганіку, рамантуюць неабходную тэхніку. Да пошняга — для таго каб забяспечыць ва ўстаноўленыя тэрміны гатоўнасць машынна-трактарнага парку, па словах начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталія Епіхава, прыступілі ўжо з пачатку кастрычніка.

У прыватнасці з 1 кастрычніка распрацавалі графікі рамонту тэхнікі, якія прадугледжваюць яго завяршэнне да веснавых палявых работ 2013 года. Яшчэ да кастрычніка падрыхтавалі рамонтна-абслуговую базу да работы ў зімовых умовах: майстэрні аснасцілі цеплагенератарамі на мясцовых відах паліва і ўцеплілі. Да 10 лістапада была завершана пастаноўка тэхнікі на працяглае захаванне, з 1 лістапада пачаўся непасрэдны рамонтны сязон.  Для гэтага была праведзена дэфектоўка ўсёй тэхнікі, якая маецца ў раёне, пачынаючы са складаных зернеўборачных камбайнаў, энерганасычаных трактараў да кормаўборачнай тэхнікі, сельскагаспадарчых машын і прычэпаў. Згодна даведзенаму заданню аблсельгасхарча ў кожнай гаспадарцы распрацаваны графікі рамонту, створаны звенні па рамонце, распрацавана акордна-прэміяльная аплата працы, створаны камісіі па прыёмцы адрамантаванай тэхнікі. У раёне створана камісія па кантролі за ходам рамонту пад началам першага намесніка старшыні райвыканкама Валерыя Сяргейчыка. У яе склад ўвайшлі таксама начальнік дзяржтэхнагляду Іван Гайшун, начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віталій Епіхаў, галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення Мікалай Голуб і дырэктар Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” Сяргей Свірко.

Дарэчы, да пачатку веснавых палявых работ у раёне, як і штогод, плануюць абнавіць машынна-трактарны  парк. Без набыцця новай тэхнікі, як заўважае Віталій Епіхаў, немагчыма рухацца наперад, яна павялічвае вытворчасць працы. Ужо да новага года плануецца набыць за ўласныя сродкі сельгасарганізацый 18 адзінак трактароў Беларус-1221 і Беларус-82. Першымі папоўніцца трактарны парк СВК “Гігант”, “Калгас імя А. Неўскага” і філіялу “Варатынь” РУП “БЗТДіА”. Трактары Беларус-82 разлічваюць набыць гэтыя ж гаспадаркі, а яшчэ — ААТ “Саўгас “Кісялевічы” і ААТ “Аграмашсервіс”.

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем