Темы

Час падрыхтоўкі да веснавой сяўбы

Палявыя работы завершаны. Між тым спраў, нягледзячы на зіму, у работнікаў сельскай гаспадаркі дастаткова. Час не стаіць на месцы: за зімой надыдзе вясна, а з ёй і напружаная пара веснавых палявых работ і сяўбы. Ужо цяпер, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, вядзецца актыўная да яе падрыхтоўка.

Літаральна ва ўсіх сельгасарганізацыях займаюцца нарыхтоўкай і вывазкай на палі арганічных угнаенняў. З плану ў 297 тысяч тон на палі вывезена больш за 100 тысяч. Гэтая работа будзе працягвацца да самой вясны. Пакуль надвор’е дазваляла, арганіка ўносілася ў глебу. Што да мінеральных угнаенняў, то пад зябліўную апрацоўку, якая праводзілася восенню, унесены фосфарныя і калійныя (прыкладна 60 працэнтаў ад неабходнай колькасці). Астатнюю іх колькасць плануецца набыць за зіму і ўнесці ўжо ўвесну.

Да таго ж гэтым часам вядзецца апрацоўка насеннага матэрыялу. Усяго ў  раёне неабходна засыпаць 2500 тон насення зерневых і зернебабовых культур. У наяўнасці яно маецца, аднак вядзецца дапрацоўка да кандыцыйных патрабаванняў. Найперш гэта ачыстка ад культурнай прымясі і пустазелля. Вядзецца таксама ачыстка насення мнагалетніх траў, якіх раёну неабходна нарыхтаваць 133 тоны (з іх бабовых — 30 тон, і яны маюцца).

Дарэчы, у наступным годзе плануецца некалькі павялічыць пасяўныя плошчы аўсу і зернебабовых культур. Гэта звязана ў першую чаргу з нятаннай цаной на азотныя ўгнаенні і неабходнасцю павышэння азоту ў глебе. Менавіта зернебабовыя культуры, у якіх маюцца азотфіксуючыя бактэрыі, абагачваюць глебу азотам. Таму стаіць задача — павялічваць іх працэнт у агульнай структуры пасяўных плошчаў.

Акрамя работ, звязаных непасрэдна з падрыхтоўкай да веснавой сяўбы, у шэрагу гаспадарак: СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” — гэтым часам займаюцца раскарчоўкай старых садоў, якія, займаючы пашню, практычна не пладаносяць. Вызваленая зямля будзе ўведзена ў севаабарот.

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем