Темы

Работы працягваюцца

Да канца каляндарнага года засталося крыху болей месяца. Да таго часу, як зямля схаваецца пад снежным покрывам, магчыма, і таго меней. Звычайна менавіта да снегу ў раёне імкнуцца завяршыць намечаныя на год мерапрыемствы па добраўпарадкаванні. Як з іх ажыццяўленнем абстаяць справы сёлета, ці ўсё, што планавалася, будзе  выканана, якая работа па навядзенні парадку і чысціні на зямлі сельвыканкамамі праводзіцца менавіта цяпер — з гэтымі і іншымі пытаннямі, якія тычацца добраўпарадкавання, мы звярнуліся да старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага.  

— Леанід Андрэевіч, ці ўкладваецца раён у план асноўных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні? Менавіта асноўных, бо, вядома ж, усё запланаваць немагчыма: жыццё “падкідвае” то адну, то другую праблему, якія неадкладна даводзіцца вырашаць, тым самым адтэрміноўваючы намечанае? 

— Перш за ўсё адзначу, што тыя мерапрыемствы, якія сельскімі выканаўчымі камітэтамі планаваліся на бягучы год, у поўным аб’ёме яшчэ не выкананы. Гэта тычыцца ў першую чаргу пытання зносу старых збудаванняў, непрыгодных для жылля дамоў. Работу гэтую мы яшчэ працягваем. Між тым адзначу, што сёлета, як, дарэчы, і ў мінулыя гады, сельвыканкамамі шмат увагі ўдзялялася навядзенню  парадку ў грамадскіх месцах, на сельскіх могілках. Найбольшую турботу ў гэтым плане ў нас выклікаюць грамадзянскія могілкі ў Бярэзавічах, дзе пахавана ў тым ліку і шмат гараджан. Могілкі значныя па памерах, і там пастаянна ўзнікаюць пытанні па ўборцы тэрыторыі, нягледзячы на тое, што яе мы рэгулярна праводзім. У бліжэйшых планах — завяршыць зачыстку, давесці перад зімнім перыядам да парадку міні-палігоны ў вёсцы Каменка і іншых, што значацца на балансе УКП “Жылкамунгас”, такіх у нас 9.

Працягваем гэтым часам работы па рамонце і замене на новую агароджы. Апошні аб’ект, дзе была праведзена гэтая работа намаганнямі таго ж ЖКГ — Варановіцкія і Бярэзавіцкія могілкі. Літаральна на гэтым тыдні збіраемся завяршыць работы па рамонце агароджы ў пасёлку Дойнічава.

— Зімовы дзень зусім кароткі. Між тым вясковае жыццё з надыходам цемені не спыняецца. Таму немалаважным у плане падрыхтоўкі да гэтай пары з’ўляецца вырашэнне пытанняў, звязаных з работай вулічнага асвятлення. Наколькі ведаю, у той жа Глушы яшчэ на пачатку верасня на асобных вуліцах з гэтым былі праблемы?

— Адзначу, што работа вулічнага асвятлення на пастаянным кантролі сельскіх выканаўчых камітэтаў. Мы не так даўно падводзілі вынікі па сітуацыі, якая склалася. У нас за летні перыяд маецца невялікая — у межах 31 тысячы кв/гадзін — эканомія. У грашовым выражэнні гэтага дастаткова, каб правесці тэхнічнае абслугоўванне і замену на новыя ўсіх няспраўных лямпаў, якія маюцца ў сельскіх населеных пунктах. Маецца для ажыццяўлення дадзенай работы і тэхнічная магчымасць. Яе выконвае брыгада, створаная пры Бабруйскіх электрасетках. Гэтым часам яна працуе на тэрыторыі Бортнікаўскага сельсавета. Ужо праведзены такія работы ў Вішнёўскім, Гарохаўскім, Гарбацэвіцкім, Сычкаўскім сельскіх і Глушанскім пасялковым саветах. 

— Леанід Андрэевіч, гаворачы пра добраўпарадкаванне, нельга абыйсці пытанне рамонту дарог. З вопыту можна сказаць, што яно вяскоўцаў асабліва хвалюе. Ці праведзена ў дачыненні дарог тая работа, якая на гэты год намячалася?

— Хачу сказаць, што намаганнямі ДРСУ-171 мы працягваем работы па падсыпцы дарог. На гэтыя мэты планавалася выдаткаваць 580 млн. рублёў. Выкананы работы прыкладна на 80 працэнтаў. На гэты час засталося правесці падсыпку на тэрыторыі Слабадкоўскага, Сычкаўскага і Гарохаўскага сельсаветаў. Па меры магчымасці, з улікам кліматычных змен, гэтыя работы намі будуць працягвацца.

А ўвогуле, што тычыцца навядзення чысціні на зямлі, то хачу звярнуцца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай навесці перад зімой парадак на сваіх падворках, прысядзібных надзелах, вуліцах. Беларусы спрадвеку вызначаюцца дамавітасцю, упарадкаванасцю, хочацца, каб так яно заставалася і надалей.

Карыстаючыся момантам, хачу таксама звярнуць увагу вяскоўцаў яшчэ на адзін аспект падрыхтоўкі да зімы, хоць гэта напрамую і не звязана з тэмай нашай сённяшняй размовы — бяспечную эксплуатацыю пячнога абсталявання і электраправодкі. У перыяд перад зімой і, магчыма, перад вялікімі маразамі, паважаныя грамадзяне, яшчэ раз уважліва абследуйце свае печы, грубкі, электраправодку на прадмет іх поўнай адпаведнасці правілам і нормам супрацьпажарнай бяспекі. Дзе ёсць неабходнасць — і пры тым работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях далі прадпісанне на тыя ці іншыя работы — абавязкова іх выканайце. Тым самым вы зробіце бяспечнымі свае дамы, сваё жыццё і жыццё сваіх родных і блізкіх.

— Дзякуй, Леанід Андрэевіч, за размову.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Олеся Стельмак, начальник отдела по образованию райисполкома: «Общенациональный форум — это возможность для консолидации жителей Беларуси»

22 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: Беларусь настроена решительно наращивать товарооборот с Архангельской областью

22 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Ансамбль «Кавалёўскiя весялушкi» стал обладателем диплома в конкурсе «Сузор’е галасоў»

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024