Прывіцца яшчэ можна

Прывіўкі ад небяспечнага сваімі наступствамі грыпу зрабіла 35 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва Бабруйскага раёна і горада Бабруйска. Прывіцца можна яшчэ і цяпер, для гэтага неабходна звярнуцца ў паліклініку па месцу жыхарства.

А ўвогуле, як адзначыла ўрач-эпідэміёлаг БЗ ЦГіЭ Святлана Камарова, захворанасць на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі на Бабруйшчыне на гэты час ніжэй эпідэміялагічнага парогу, грып не рэгіструецца. Між тым, заспакойвацца не даводзіцца. З мэтай прафілактыкі доктар раіць добра харчавацца, як мага болей часу бавіць на свежым паветры, падчас першых сімптомаў інфекцыі звяртацца да ўрача, на час хваробы заставацца дома, каб не перадаць яе іншым членам калектыву. І, вядома ж, пакуль ёсць час — зрабіць прывіўку, надзейны спосаб засцерагчы ад інфекцыі сябе і родных. Тым болей, што лячэнне наступстваў грыпу абыходзіцца нашмат даражэй, чым каштуе прывіўка.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.