Прайшлі спаборніцтвы па стральбе
24 лістапада на базе Бабруйскага аўтатранспартнага каледжа, у рамках круглагадзічнай Спартакіяды сярод сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Сярод 9-ці каманд-удзельніц лідэрам прызнана каманда Каменскай дапаможнай школы-інтэрната, якая заняла 1-е месца. На другім месцы каманда філіяла “Варатынь” РУП “БЗТДіА”, на трэцім — Бабруйскага прафесійнага ліцэя № 13.
У асабістым першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам. Сярод мужчын лепшым стралком прызнаны Міхаіл Петрушэнка. Другое месца заняў Міхаіл Сафроненка з ліцэя № 13, трэцяе — Міхаіл Бабчынскі з Каменскай дапаможнай школы-інтэрната.
Сярод дзяўчат мацнейшай у гэтым відзе спорта прызнана Марына Кузьмянок з філіяла “Варатынь”, на другім месцы Вольга Ралько — з Каменскай дапаможнай школы, на трэцім — Святлана Шупляцова з гэтай жа ўстановы.
Алена КАРПЕНКА.