Темы

Ахове працы — штодзённая ўвага

На працягу лістапада доўжыўся месячнік бяспечнай працы ў жывёлагадоўлі. Якая работа ў сувязі з гэтым у раёне праведзена і праводзіцца, наколькі адказна падыходзяць у сельгасарганізацыях да выканання патрабаванняў аховы працы — гэтыя і іншыя пытанні мы задалі галоўнаму спецыялісту па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалаю Голубу.

— Мікалай Мікалаевіч, ведаю, у раёне створана мабільная група, якая на працягу года сочыць за выкананнем патрабаванняў аховы працы ў сельгаспрадпрыемствах, аказвае практычную і метадычную дапамогу арганізацыям у вырашэнні гэтых пытанняў. Як вядома, у бягучым месяцы павышаная ўвага надавалася аб’ектам жывёлагадоўлі. Калі можна, падрабязней, якая дакладна работа праведзена?

— Па-першае, да ўсіх сельгаспрадпрыемстваў была даведзена інфармацыя аб правядзенні месячніку. Быў складзены раённы план мерапрыемстваў, на яго аснове на ўсіх прадпрыемствах былі распрацаваны свае планы і мерапрыемствы з улікам спецыфікі вытворчасці на канкрэтным сельгаспрадпрыемстве. Былі праведзены размовы з работнікамі малочна-таварных фермаў і свінакомплексаў, пазапланавыя інструктажы з працаўнікамі. Даведзена інфармацыя аб няшчасных выпадках, якія мелі месца ў краіне менавіта ў дадзенай галіне. Былі абмеркаваны і прааналізаваны прычыны іх узнікнення.

Па-другое, да работнікаў даведзена наглядная агітацыя: на фермах устаноўлены плакаты з папярэджаннем няўхісна выконваць меры бяспекі на вытворчасці.

— Непасрэдна падчас выезду мабільнай групы на аб’екты жывёлагадоўлі, на што ў асноўным звяртаеце ўвагу?

— Асаблівая ўвага ўдзяляецца спраўнасці тэхналагічнага абсталявання, выкарыстанню спецыяльнага адзення, наяўнасці мыйных сродкаў, стану бытавых памяшканняў і г.д. Работа, якая ў сельгаспрадпрыемствах у гэтым накірунку праводзіцца, правяраецца ўсебакова: у склад мабільнай групы ўваходзяць прадстаўнікі Бабруйскай міжраённай інспекцыі па працы, санітарна-эпідэміялагічнай службы і пажарнага нагляду.

Якраз на гэтым тыдні адбудзецца выезд мабільнай групы, падчас якога будзем імкнуцца абследаваць як мага большую колькасць жывёлаводчых аб’ектаў.

Адзначу таксама, што інфармацыя аб праведзенай рабоце, аб выездах мабільнай групы напрыканцы месячніка будзе перададзена ў інспекцыю па працы, прафсаюзныя арганізацыі. Абавязкова будуць прааналізаваны памылкі, якія дапускаюцца, і ўлічаны лепшы вопыт.

— Мікалай Мікалаевіч, мяркуючы па тых выездах, якія ваша група ажыццявіла, ці можна з упэўненасцю сказаць, што ў раёне, у прыватнасці на аб’ектах жывёлагадоўлі, сапраўды выконваюцца неабходныя ў часці аховы працы патрабаванні?

— Магу сказаць, што адзінкавыя факты невыканання патрабаванняў былі выяўлены. Да прыкладу, няпоўная забяспечанасць спецадзеннем: замест ботаў работніку выдалі іншы абутак, не выдалі рукавіцы… А ўвогуле, сітуацыя нядрэнная.

— Як рэагуеце на выяўленыя парушэнні?

— Падчас выяўлення тых ці іншых парушэнняў даем пісьмовыя рэкамендацыі, якія дасылаюцца кіраўнікам прадпрыемстваў за подпісам кіраўніка мабільнай групы — першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарча Валерыя Сяргейчыка. На выпраўленне недахопаў даецца канкрэтны тэрмін. Затым кіраўнікі робяць справаздачу аб ліквідацыі недахопаў, або — калі вырашыць праблему тэрмінова немагчыма — указваюцца распрацаваныя мерапрыемствы па іх ліквідацыі, крыніцы фінансавання мерапрыемстваў і дакладныя тэрміны іх выканання. Такім чынам, работа мабільнай групай вядзецца  рэгулярная.

— З практыкі — ці хутка, з гатоўнасцю рэагуюць кіраўнікі сельгасарганізацый на заўвагі мабільнай групы?

— Не скажу, што ўсе аднолькава, але рэагуюць. А куды дзецца. Падчас невыканання рэкамендацый райвыканкам мае права ініцыіраваць пазапланавую праверку прадпрыемства інспекцыяй па працы, пажарнага нагляду і іншымі кантралюючымі органамі. А гэта зачастую суправаджаецца немалымі штрафамі. Таму рэагаваць прыходзіцца. А ўвогуле, любы кіраўнік — у першую чаргу чалавек, які разумее (і пасада абавязвае), што неабходна несці адказнасць за людзей, якія ў яго працуюць. Разумее значнасць выканання даведзеных заданняў без чалавечых страт, траўматызму.

Што да няшчасных выпадкаў, то іх мы, на жаль, цалкам пакуль не можам выключыць. Нават падчас правядзення месячніка і той немалой, здавалася б, работы, якую правялі, няшчасны выпадак тым не менш здарыўся, зараз ён расследуецца. Падчас кантакту з жывёлай аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы Пабокавічы ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” пашкодзіла руку. Ступень віны пакуль не выяўлена: выпадак адбыўся нядаўна, кваліфікуецца як цяжкі. Папярэдне ўстаноўлена, што алкаголь ў крыві работніка адсутнічае. Гэта пакуль усё, што магу сказаць па дадзеным няшчасным выпадку.

— Мікалай Мікалаевіч, нашую газету чытаюць многія работнікі сельскагаспадарчай галіны, у тым ліку жывёлагадоўлі. Напэўна ёсць тое, з чым, карыстаючыся магчымасцю, хацелі б да іх звярнуцца?

Вынікі няшчасных выпадкаў папярэдніх гадоў паказваюць, што іх прычынай зачастую становяцца самі работнікі, якія пагарджаюць выкананнем правілаў бяспекі на вытворчасці. Таму сёння хачу заклікаць усіх працаўнікоў жывёлагадоўлі памятаць пра тое, што якія б намаганні па ахове працы не прадпрымалі райвыканкам, члены нашай мабільнай групы, наймальнікі, спецыялісты па ахове працы, неабходна, каб найперш я ны самі строга выконвалі інструкцыю па ахове працы, нормы паводзінаў на тэрыторыі жывёлаводчых аб’ектаў. Калі так будзе, то колькасць няшчасных выпадкаў, без сумнення, будзе зніжацца.

— Дзякуй за размову.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024