Темы

Вырашаліся надзённыя пытанні

На рабочай нарадзе ў панядзелак, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, па традыцыі вялося абмеркаванне надзённых пытанняў.

У сельскай гаспадарцы — гэта восеньскія палявыя работы. Як адзначыў першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, яны ў раёне ў стадыі завяршэння. У прыватнасці кукурузы на зялёны корм і сілас убрана 66 працэнтаў ад неабходнага. Там, дзе сеялі цукровыя буракі: СВК “Калгас імя А. Неўскага”, “Калгас імя Дзяржынскага” і філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, — ва ўсю вядзецца іх уборка. Сярэдняя ўраджайнасць клубняў на раніцу панядзелка склала 347 ц/га. Бульба выкапана на плошчы 946 га пры плане 1030 га, яе сабрана без малога 35 тысяч тон  пры сярэдняй ураджайнасці 369,5 ц/га.  Чатыры з паловай тысячы тон бульбы здадзена ў лік дзяржзаказу, значная частка будзе пакладзена на захаванне ў бульбасховішчы і прыстасаваныя для гэтых мэт збудаванні. Кіраўнік раёна пры гэтым нагадаў даручэнне Прэзідэнта краіны — не дапусціць захавання бульбы ў буртах.

Што датычыцца жывёлагадоўлі, то, як было адзначана, у раёне апошнім часам павялічылі пагалоўе, што дае магчымасць, пры дастатковай назапашанасці корму, спадзявацца на нарошчванне аб’ёмаў мяса і малака. У параўнанні да мінулага года “мінусуюць” дзве гаспадаркі: СВК “Гігант” і філіял “Харчавік-агра” ААТ “Чырвоны харчавік”.

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая звярнула ўвагу кіраўнікоў, у першую чаргу сельскагаспадарчай галіны, на неабходнасць больш адказна падыйсці да прыцягнення ў гаспадарчы абарот аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца. Калі для далейшай эксплуатацыі такія аб’екты непрыгодны, іх неабходна тэрмінова ліквідаваць.

Спыніўшыся на аналізе работы сельскагаспадарчых кірмашоў, намеснік старшыні завастрыла ўвагу на нізкай актыўнасці ў гэтым плане некаторых гаспадарак і заклікала дадзеную работу наладзіць. Кіраўнік раёна пры гэтым указаў на неабходнасць вывучыць попыт на сельгаспрадукцыю жыхароў населеных пунктаў Глуша і Туголіца.

Аб тым, якая работа праведзена і праводзіцца ў раёне да Дня пажылых людзей і Дня маці, далажыла на нарадзе намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. У прыватнасці яна адзначыла, што падчас акцыі, учыненай Бабруйскай раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа,  медыцынскае абследаванне, кансультацыі і рэкамендацыі спецыялістаў толькі з 1 па 4 кастрычніка атрымаў  571 жыхар раёна. З 1 па 31 кастрычніка ў раёне аб’яўлена акцыя “Жыві бяспечна”, у межах якой праводзіцца абследаванне домаўладанняў, дзе пражываюць дзеці, у тым ліку шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання Святлана Сяргееўна ўказала на неабходнасць актывізаваць работу па стварэнні ў іх арганізацыях безбар’ернага асяродку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя таго, нагадала аб правядзенні 20-га кастрычніка раённых спаборніцтваў па настольным тэнісе сярод прадпрыемстваў і сельгасарганізацый і неабходнасці ўжо цяпер падаваць заяўкі на ўдзел у іх.  

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель распавёў аб тым, дзе ў раёне плануецца весці будаўніцтва жылля, а таксама завастрыў увагу на сітуацыі, якая склалася вакол будаўніцтва бульбасховішча ў СВК “Калгас імя А. Неўскага”. Што да апошняга, то кіраўнік раёна даў указанне работы на гэтым аб’екце паскорыць: сёлета ў гаспадарцы багаты ўраджай клубняў, увядзенне ў строй бульбасховішча дасць магчымасць якасна яго захаваць.

Не абыйшлі на планёрцы і такое важнае пытанне як стан правапарадку на тэрыторыі раёна. Начальнік РАУС Сяргей Малішэўскі далажыў аб злачынствах, якія былі ўчынены на мінулым тыдні, і мерах, накіраваных на папярэджванне апошніх.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что такое пассивный заработок и насколько он безопасен?

17 октября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 17 октября: пасмурно, сухо и тепло

17 октября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В мире цифр и точных расчетов

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплатил товар – потребуй чек!

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Главное — защитить ребенка: на заседании райисполкома обсудили эффективность мер по работе с неблагополучными семьями

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Почти 130 тыс. рублей налогов предъявлено компании такси из Могилева за нарушения законодательства

16 октября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем