На варце здароўя грамадзян
1158 жыхароў раёна абследавана медыкамі БГП № 2 падчас акцыі, учыненай раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Абследаванні праводзіліся з 10 па 13 верасня і з 1 па 4 кастрычніка на базе медыцынскіх устаноў Варатыні, Кавалёў, Цялушы, Бортнікаў, Гарбацэвічаў, Міхалёва, Рэдкага Рога.
У вартасці акцыі сумнявацца не даводзіцца: сярод 502 абследаваных эндакрынолагам у 166 чалавек выяўлена паталогія. Абследавацца ў мамолага выказалі жаданне 450 чалавек, з паталогіяй — 162. Да гінеколага падчас акцыі звярнулася 206 жыхароў раёна, паталогія выяўлена ў 78.
Жыхары раёна, чыё здароўе выклікае сумненне, атрымалі не толькі рэкамендацыі спецыялістаў, але і накірункі на больш глыбокае абследаванне для далейшага лячэння.
Алена КАРПЕНКА.