У “Варатыні” сянаж нарыхтавалі
Работнікі філіяла “Варатынь” РУП “БЗТДіА” у ліку першых у раёне завяршылі нарыхтоўку сенажу. Гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай рабоце кіраўніцтва гаспадаркі, спецыялістаў і непасрэдных выканаўцаў працэсу нарыхтоўкі травянога корму: механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў.
Лепшы паказчык на падборцы і здрабненні травы, як нам паведамілі ў філіяле, у Васіля Васільевіча Харытонава, які на “Ягуары 870” убраў 8359 тон травяной масы.
На адвозцы травы ад камбайнаў з добрага боку зарэкамендавалі сябе трактарысты-машыністы Аляксандр Уладзіміравіч Мельнічонак (на МТЗ 1221-ПІМ 40 перавёз 2436 тон зялёнай масы), Сяргей Леанідавіч Оргіш (2132 тоны), Іван Мікалаевіч Парахневіч (1675 тон), а таксама вадзіцелі Анатоль Іванавіч Пракопчык і Фёдар Фёдаравіч Капусцін, якія на МАЗе 5551 перавязлі 1784 і 1665 тон травы суадносна.
Каб з пакладзенай у траншэі травяной масы атрымаўся якасны корм, майстэрства трамбоўкі падчас нарыхтоўкі сенажу праявілі Аляксандр Мікалаевіч Якаўлеў і Сяргей Уладзіміравіч Шаўцоў.
Алена КАРПЕНКА.